Індэкс PMI ў вытворчым сектары Кітая ў чэрвені панізіўся да 50,1%
  2013-07-01 16:21:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індэкс менеджэраў па закупках PMI ў вытворчым сектары Кітая ў чэрвені панізіўся да 50,1 з 50,8 працэнта ў маі. Пра гэта сведчыць інфармацыя, сумесна апублікаваная сёння Дзяржаўным статыстычным упраўленнем і Кітайскай лагістычнай і закупачнай асацыяцыяй.

PMI - гэта індыкатар, які паказвае ўзровень дзелавой актыўнасці ў сектары вытворчасці. Паказчык вышэй за 50 працэнтаў сведчыць пра рост у сектары, а ніжэй за 50 працэнтаў - пра тое, што адбываецца скарачэнне.

Паводле апублікаванага, у буйных прадпрыемстваў вытворчага сектара PMI за чэрвень панізіўся на 0,7 пункта да 50,4 прац, у сярэдніх - на 1,6 пункта да 49,8 працэнта, тады як малы бізнес прадэманстраваў рост на тыя ж 1, 6 пункта - да ўзроўню 48,9 прац.

Зафіксавана паніжэнне па ўсіх 5 складніках, на аснове якіх разлічваецца PMI. У прыватнасці, паказчык вытворчасці знізіўся на 1,3 пункта да 52,0 прац., новых заказаў - на 1,4 да 50,4 прац., запасаў сыравінных матэрыялаў - на 0,2 да 47,4 прац. Нязначнае падзенне - на 0,1 пункта - паказаў субіндэкс занятасці, які склаў 48,7 прац. і ўжо 13-ы месяц запар застаецца ніжэй за адзнаку 50. Таксама панізіўся паказчык часу дастаўкі - на 0,5 да 50,3 прац.

Што тычыцца закупных коштаў на сыравіну ў вытворчым сектары, то адпаведны паказчык ужо трэці месяц запар трымаецца істотна ніжэй за адзнаку 50 - у чэрвені ён склаў 44,6 прац, знізіўшыся на 0,5 працэнтнага пункта ў параўнанні з папярэднім месяцам. Гэта сведчыць аб няўхільным падзенні коштаў, адзначаюць эксперты.

Таксама пагоршыўся індэкс чаканняў у вытворчым сектары. За чэрвень ён склаў 54,1 прац, што на 2,2 пункта ніжэй за майскі ўзровень. На самай справе, істотнае яго падзенне - больш чым на 2 пункты - назіраецца ўжо некалькі месяцаў, пачынаючы з красавіка. Эксперты расцэньваюць гэта як сведчанне сур'ёзнага скарачэння долі прадпрыемстваў, якія глядзяць з аптымізмам на перспектывы сваёй вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў наступныя тры месяцы. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040