Германія не байкатуе Ізраіль
  2014-02-26 15:40:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцлер Германіі Ангела Меркель, якая знаходзіцца ў Ізраіле з візітам , заявіла , што ФРГ не падтрымлівае байкот Ізраіля.

У аўторак раніцай адбылося пашыранае сумеснае пасяджэнне ўрадаў Германіі і Ізраіля , прысвечанае абмеркаванню ізраільска - палестынскіх мірных перамоваў, іранскай ядзернай праблемы і ізраільска -германскага супрацоўніцтва. У ім прынялі ўдзел Ангела Меркель , прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і іншыя міністры дзвюх краін. На прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Ангела Меркель заявіла , што Германія не збіраецца байкатаваць Ізраіль ў пытанні яўрэйскіх паселішчаў, паколькі байкот не будзе спрыяць мірнаму працэсу.

Гаворачы аб ізраільска - палестынскіх мірных перамовах , Ангела Меркель адзначыла, што Германія падтрымлівае гэтыя перамовы, адноўленыя дзякуючы пасрэдніцкім намаганням дзяржсакратара ЗША Джона Кэры , і рамачнае пагадненне па міры паміж Ізраілем і Палестынай , што складаецца Джонам Кэры , а таксама падтрымлівае патрабаванні Ізраіля ў дачыненні бяспекі . Між тым, Германія лічыць, што тэрытарыяльная цэласнасць Палестыны таксама з'яўляецца важнай. Яна прызнала існаванне рознагалоссяў паміж Германіяй і Ізраілем па праблеме яўрэйскіх паселішчаў і выказала гатоўнасць урэгуляваць гэтыя рознагалоссі.

Б. Нетаньяху на прэс -канферэнцыі выказаў спадзяванне на тое , што іншыя еўрапейскія краіны таксама зоймуць пазіцыю супраць байкоту Ізраіля. Гаворачы аб ізраільска - палестынскіх перамовах , ён зноў пацвердзіў падтрымку праекта " дзвюх дзяржаў для двух народаў", зноў пацвердзіў ізраільскія патрабаванні ў галіне бяспекі , запатрабаваў ад палестынскага боку прызнаць Ізраіль " яўрэйскай дзяржавай " .

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040