У Пекіне адбылося падрыхтоўчае паседжанне 2 -й сесіі УСНП 12- га склікання
  2014-03-04 16:28:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылося падрыхтоўчае пасяджэнне перад Другой сесіяй Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 12- га склікання. Быў абраны прэзідыум сесіі і яе адказны сакратар, прыняты парадак дня сесіі.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам старшыні ПК УСНП Чжан Дэцзяна. Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння , ён абвясціў , што да гэтага моманту ўжо завершана ўся падрыхтоўка да правядзення 2-й сесіі УСНП 12- га склікання, сесія пачне працу 5 сакавіка.

У склад абранага прэзідыума сесіі ўвайшлі 176 чалавек , яе адказным сакратаром стаў Лі Цзяньго .

У парадак дня сесіі ўключаныя: заслухоўванне і разгляд справаздачнага даклада аб рабоце ўрада ; разгляд і зацвярджэнне даклада аб выкананні плана сацыяльна -эканамічнага развіцця -2013 г , праекта плана развіцця на 2014 год, зацвярджэнне самога плана на 2014 год ; разгляд і зацвярджэнне даклада аб выкананні цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў -2013 год і праект бюджэту на 2014 год, зацвярджэнне цэнтральнага бюджэту -2014.

Акрамя таго, удзельнікам сесіі трэба заслухаць і разгледзець яшчэ тры справаздачных даклады: аб рабоце ПК УСНП , Вярхоўнага народнага суда і Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040