Па стане на 17 гадзін 5 сакавіка, на адрас 2-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 12-га склікання паступіла 3304 прапановы. 2017 з іх прыняты да разгляду. Пра гэта паведамілі ў сакратарыяце сесіі.
Прапановы ахопліваюць эканамічную, палітычную, культурную, грамадскую галіны. У прыватнасці, колькасць прапаноў па фінансава-падатковай тэме склала 12,5% ад агульнай колькасці.
Прапановы факусіруюцца галоўным чынам на ўсебаковым паглыбленні рэформ, доўгатэрміновым развіцці эканомікі, паляпшэнні народнага дабрабыту, сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства, урбанізацыі і экалогіі. - Р -