Сёлета адзін з акцэнтаў у рэформе сістэмы падаткаабкладання Кітая будзе зроблены на паскарэнне фарміравання заканадаўчай базы па падаткаабкладанні на нерухомасць. Пра гэта паведаміў сёння міністр фінансаў Кітая Лоу Цзівэй на прэс - канферэнцыі, наладжанай у рамках 2-й сесіі УСНП 12- га склікання.
Акрамя таго, паводле паведамлення міністра, у плане рэформы на бягучы год прадугледжаны таксама такія важныя задачы, як далейшае распаўсюджванне пераходу ад падатку з абароту да ПДУ, вывучэнне пытанняў пра абкладанне падаткамі, звязанымі з аховай навакольнага асяроддзя, а таксама ўмеранае ўрэгуляванне сфер падаткаабкладання на спажыванне і тарыфаў на гэты від падатку.