Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць прынясення жыхарам бедных раёнаў рэальнай карысці
  2014-03-08 16:36:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу разам з дэпутатамі з правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай) прыняў удзел у групавой дыскусіі, якая прайшла ў рамках 2-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання.

Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў ўсіх жанчын-удзельніц сесій УСНП і УК НПКСК і ўсіх прадстаўніц прыгожага полу краіны з надыходзячым Міжнародным жаночым днём.

Выслухаўшы дэпутатаў, Сі Цзіньпін адзначыў, што дзякуючы шматгадовым намаганням правінцыя Гуйчжоу ўступіла ў важную стадыю паскарэння ўсебаковага будаўніцтва грамадства сярэдняга дастатку.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць верным чынам рэгуляваць адносіны паміж аховай навакольнага асяроддзя і ажыццяўленнем развіцця, распачаць практычныя меры для забеспячэння сінхроннага павышэння эканамічнай, грамадскай і экалагічнай эфектыўнасці, актывізацыі работы па асваеннb бедных раёнаў і аказанні дапамогі жыхарам гэтых раёнаў, каб яны адчулі рэальную выгаду. - Р -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040