Навагодняе віншаванне старшыні КНР Сі Цзіньпіна
  2014-12-31 18:45:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні Новага года старшыня КНР Сі Цзіньпін ў эфіры Міжнароднага радыё Кітая, Цэнтральнага народнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання Кітая перадаў навагодняе віншаванне. Ніжэй даецца поўны тэкст віншавання:

"Час ляціць вельмі хутка, мы развітваемся з 2014 годам і сустракаем 2015-ы. Развітваючыся са старым годам і сустракаючы новы, я хачу выказаць навагодняе віншаванне прадстаўнікам розных нацыянальнасцяў усёй краіны, суайчыннікам, якія пражываюць у САР Сянган і Аамэнь, на Тайване і ў замежных краінах, а таксама сябрам з розных краін і рэгіёнаў свету!

2014-ы V год незабыўны. Сёлета мы з непахіснай воляй прасунулі рэформы і распрацавалі шэраг важных мер рэфармавання, вялікая колькасць іх цесна звязана з інтарэсамі насельніцтва. Мы прыстасаваліся да новай сітуацыі ў эканамічным развіцці і актыўна прасунулі сацыяльна-эканамічнае развіццё, жыццё народа палепшылася. 12 снежня першачарговы аб'ект сярэдняй лініі ў рамках работы па перамяшчэнні вод з паўднёвых раёнаў краіны ў паўночныя афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю, больш за 400 тысяч жыхароў уздоўж каналаў перасяліліся ў новыя месцы, уносячы бескарыслівы ўклад у будаўніцтва гэтага аб'екта V мы павінны перадаць ім сваю павагу і пажадаць шчаслівага пражывання ў новых дамах. У гэтым годзе мы прыклалі намаганні для рэгулявання партыйнага стылю і ўзмацнення жорсткай дысцыпліны, вызначылі прыярытэтны напрамак нашай працы V барацьба з фармалізмам, бюракратызмам, празмернай раскошай; сітуацыя прыкметна змянілася. Мы ўзмацнілі антыкарупцыйную барацьбу, строга пакаралі карупцыянераў, ставячыся да іх з нулявой цярплівасцю, паказалі цвёрдую рашучасць у барацьбе з карупцыяй. Сёлета мы ўмацавалі супрацоўніцтва і сувязі з рознымі краінамі свету, арганізавалі нефармальныя пасяджэнні лідараў краін АЦЭС ў Пекіне, кіраўнікі нашай краіны шматкроць выязджалі за мяжу, лідары іншых дзяржаў наведвалі нашу краіну, што дазволіла міру лепш даведацца пра Кітай.

Каб добра выканаць гэтыя задачы, нашы чыноўнікі ўсіх прыступак аддалі ўсе свае сілы. Зразумела, без падтрымкі народа паспяховае завяршэнне працы стала б немагчымым, мне хочацца падзякаваць нашаму народу за гэта.

У гэтым годзе мы прынялі закон аб усталяванні Дня перамогі кітайскага народа ў антыяпонскай вайне, Дня памяці аб загінуўшых героях, Дня грамадзянскай паніхіды па ахвярах масавай разні на дзяржаўным узроўні, у рамках якіх былі праведзены ўрачыстыя цырымоніі. Мы павінны захаваць у сваёй памяці на ўсё жыццё тых людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля дзяржавы, нацыі і свету, нягледзячы на змены эпохі.

У гэтым годзе мы таксама перажылі некалькі сумных момантаў. Страта сувязі з лайнерам малазійскай авіякампаніі MH370, у выніку больш за 150 суайчыннікаў прапалі без вестак V мы на іх не забыліся, мы будзем і далей прыкладаць намаганні, прымаючы усе меры, каб іх знайсці. У гэтым годзе ў Кітаі адбыўся шэраг буйных стыхійных бедстваў і аварый на вытворчасці, у выніку нямала суайчыннікаў загінула. У прыватнасці, землетрасенне ў павеце Лудзянь правінцыі Юньнань забрала жыцці звыш 600 чалавек. Мы паважаем іх памяць і жадаем іх сваякам усяго найлепшага.

Хутка праб'юць куранты, абвяшчаючы пра надыход новага года. Мы будзем у далейшым дзейнічаць з улікам пажаданняў народа краіны, каб яго мара спраўдзілася. Мы будзем і далей усебакова паглыбляць рэформу, даводзіць яе да канца, бо ў ключавы момант рэформы той, хто смела ідзе наперад, пераможа. Нам неабходна ўсебакова прасоўваць кіраванне дзяржавай на аснове законаў, тым самым забяспечыць правы і інтарэсы народа, справядлівасць у грамадстве і садзейнічаць развіццю краіны. Нам неабходна своечасова ажыццявіць мэту стварэння грамадства з сярэднезаможным узроўнем жыцця шляхам бесперапыннага паглыблення рэформ і кіравання дзяржавай на аснове законаў. Яны V як крылы для птушкі.

У цэлым жыццё кітайскага народа становіцца ўсё лепш і лепш. Аднак мы ўвесь час павінны клапаціцца пра тых, хто жыве ў нястачы. Нам неабходна з поўным энтузіязмам весці працу, звязаную з жыццём народа, асабліва працу па аказанні дапамогі малазабяспечаным і працу па гарантыі неабходных патрэб жыхароў, каб забяспечыць жыццё ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе як у вёсках, так і ў гарадах, каб іх сэрцы былі напоўнены цяплом.

Нам неабходна працягваць строга прытрымлівацца партыйнай дысцыпліны, сур'ёзна ўпарадкаваць партыйныя паводзіны, высока ўздымаць востры меч барацьбы з карупцыяй, удасканальваць рэжым, каб не выпускаць ніводнага карупцыянера ў нашай сацыялістычнай краіне пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітая.

Наша справа V вялікая. Толькі той, хто ідзе насустрач цяжкасцям, пераможа. Спыняючыся на паўдарозе, нічога не атрымаецца. Наш план V грандыёзны, задача перад намі V складаная і цяжкая. Партыя і ўвесь кітайскі народ павінны разам згуртавацца, выкарыстоўваць калектыўны розум, разам супрацьстаяць выклікам, вырашыць пытанні адразу пасля іх выяўлення, імкнуцца да інавацый, каб наша краіна станавілася лепш і ўзровень жыцця народа павышаўся з кожным годам.

Кітайскі народ клапоціцца не толькі пра перспектывы сваёй краіны, але пра будучыню ўсяго свету. Калі ў Афрыцы ўспыхнула эпідэмія Эболы, мы аказалі дапамогу; у сталіцы Мальдыў адбыўся інцыдэнт з недахопам пітной вады V мы аказалі падтрымку. Многія такія прыклады сведчаць аб тым, што кітайскі народ з народамі розных краін свету дыхае адным паветрам і жыве адным лёсам. У цяперашні час сітуацыя ў свеце нестабільная. Мы заклікаем абараняць мір ва ўсім свеце. Я шчыра спадзяюся, што народы розных краін прыкладуць сумесныя намаганні для таго, каб увесь свет жыў не ў голадзе і холадзе, а ў дастатку, каб нікому не пагражала вайна, каб усе дзеці маглі вырасці здаровымі і вясёлымі.

Вялікі дзякуй за ўвагу!"

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040