Праект Закона КНР аб барацьбе з тэрарызмам будзе пададзены на разгляд у "належны час"
  2015-03-10 16:17:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праект Закона КНР аб барацьбе з тэрарызмам будзе пададзены на трэці, апошні, разгляд у "належны час" у адпаведнасці з планам вышэйшага заканадаўчага органа краіны на 2015 год. Гэты законапраект ужо прайшоў два раўнды разгляду адпаведна ў кастрычніку мінулага і лютым бягучага года, адзначыў кіраўнік аддзялення крымінальнага права Працоўнай камісіі па пытаннях заканадаўства УСНП Ван Айлі. "Як правіла, у адпаведнасці з Законам КНР аб заканадаўчай дзейнасці, законапраект павінен прайсці тры разгляды да ўступлення яго ў сілу", – нагадаў ён.

Ван Айлі падкрэсліў, што праект Закона аб барацьбе з тэрарызмам выпрацаваны ў адпаведнасці з патрэбамі антытэрарыстычных намаганняў Кітая. Ён закліканы ўмацаваць заканадаўчую базу для барацьбы з тэрарызмам у Кітаі. Новы законапраект вызначае тэрарызм як "любыя выказванні і дзеянні, якія пры дапамозе гвалту, сабатажу або пагрозы выклікаюць сацыяльную паніку, падрываюць грамадскую бяспеку, пагражаюць урадавым органам і міжнародным арганізацыям".

Законапраект таксама прадугледжвае меры па бяспецы кіберпрасторы і ў галіне транспарту, кантролі над небяспечнымі рэчывамі, прадухіленні фінансавання тэрарызму і кантролі над дзяржаўнымі граніцамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040