У сакратарыят 3й сесіі УСНП 12-га склікання паступіла больш за 522 заканадаўчыя прапановы
  2015-03-11 14:11:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Час падачы заканадаўчых прапаноў дэпутатамі 3-й сесіі УСНП 12-га склікання скончыўся 10 сакавіка ў 12:00. У групе па заканадаўчых прапановах паведамілі, што сесія атрымала 522 праекта. На фоне курсу на вяршэнства закона ў краіне павышаная ўвага ў праектах нададзена важнай сферы заканадаўчай працы.

"Сёлета колькасць прапанаваных дэпутатамі праектаў ўзрасла, іх якасць яшчэ больш павысілася", - сказаў намеснік кіраўніка групы па заканадаўчых прапановах сакратарыята сесіі Го Чжэньхуа, дадаўшы, што сесія атрымала ўжо 522 праекта, што на звыш 10 прац. больш, чым летась. З іх 511 праектаў тычацца сферы заканадаўчай дзейнасці.

Згодна з папярэднім аналізам, праекты, галоўным чынам, тычацца павышанай увагі да фарміравання дэмакратычнай палітыкі, рэфармавання эканамічнай сістэмы, судовай сістэмы, зямельнай сістэмы і праблем сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства. Павышаная ўвага ўдзелена таксама экалогіі, ахове навакольнага асяроддзя і комплекснаму выкарыстанню рэсурсаў, развіццю індустрыі культуры, забеспячэнню і паляпшэнню народнага жыцця, эфектыўнай рэалізацыі законаў.

Акрамя гэтага, маюцца некалькі заканадаўчых прапаноў, якія закранаюць паскарэнне фарміравання прававой сістэмы ў сферы нацыянальнай бяспекі, а таксама якія прасоўваюць заканадаўства па барацьбе з карупцыяй. --0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040