А.Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю першага прэм'ер-міністра Сінгапура
  2015-03-24 16:06:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі са смерцю першага прэм'ер-міністра Сінгапура прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту краіны Тоні Тан Кенг Яму, родным і блізкім Лі Куан Ю, а таксама ўсяму народу Сінгапура. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідаэра.

"Пайшоў з жыцця адметны палітычны дзеяч, грамадзянін, заснавальнік Рэспублікі Сінгапур. Яго самаадданасць, працавітасць, дальнабачнасць і цвёрдая воля забяспечылі трывалы падмурак для дынамічнага і ўсебаковага развіцця Сінгапура, – гаворыцца ў спачуванні. – Вопыт Лі Куан Ю па будаўніцтве моцнай дзяржавы ў інтарэсах народа з'яўляецца прыкладам і арыенцірам для многіх краін свету. Упэўнены, што памяць пра яго назаўжды застанецца ў сэрцах усіх сінгапурцаў". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040