Беларусь і Кітай паглыбляюць стратэгічнае партнёрства
  2015-04-13 09:51:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Беларусь заўседы разглядала і разглядае Кітай у якасці важнага саюзніка і стратэгічнага партнера" – адзначыў на сустрэчы з журналістамі ў Пекіне кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец, які па запрашэнні аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК Кітая з 8 па 11 красавіка наведаў сталіцу КНР. У праграме візіту прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам ЦК КПК, у МЗС краіны, шэрагу кітайскіх кампаній і іншых арганізацый.

"Гэта першы візіт у маей палітычнай біяграфіі ў вашу краіну", - адзначае Аляксандр Косінец. Як кажуць у Кітаі: «Ніякая гаворка не заменіць сустрэчы». Разам з кітайскімі партнерамі з ЦК КПК мы плённа абмяняліся меркаваннямі па самых розных пытаннях развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку, абмеркавалі ход падрыхтоўкі маючага адбыцца візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь у траўні 2015 года, на які абодва бакі ўскладаюць вялікія спадзяванні.

Па выніках сустрэч, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі лічыць, што рэзервы для развіцця двухбаковых адносін ёсць.

Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці стратэгічнага ўзаемавыгаднага партнерства з Кітайскай Народнай Рэспублікай, патэнцыял якога далёка не вычарпаны. Нявыкарыстаныя рэзервы есць практычна ў кожнай галіне супрацоўніцтва.

У палітычнай сферы Кітай заўседы быў і застаецца важным саюзнікам і стратэгічным партнерам Беларусі."Мы шануем і ганарымся сяброўскімі сувязямі з вашай краінай."

Мы маем намер падтрымліваць рэгулярныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, актывізаваць узаемадзеянне паміж парламентамі дзвюх краін і па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая, паглыбляць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, умацоўваць узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый", - гаворыць Аляксандр Косінец.

Што датычыцца гандлева-эканамічнай сферы, мы зацікаўлены ў нарошчванні аб'емаў паставак беларускай прадукцыі на самы ёмісты ў свеце кітайскі рынак і павелічэнні экспарту паслуг. Для кітайскіх кампаній, безумоўна, выгадны рынак Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.

Таму варта больш актыўна прыцягваць такія рэзервы, як стварэнне сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў, умацаванне і развіцце міжрэгіянальных эканамічных сувязяў. Яшчэ больш актыўна мы павінны задзейнічаць наяўныя рэзервы ў крэдытна-інвестыцыйным і міжбанкаўскім супрацоўніцтве.

Беларусь эфектыўна выкарыстоўвае крэдытныя рэсурсы Кітая для мадэрнізацыі эканомікі. Створаны максімальна выгодныя ўмовы для прамых кітайскіх інвестыцый з улікам заяўленага намі курс на інавацыйнае развіцце краіны.

У гэтай сувязі хацеў бы падкрэсліць, што стратэгія "выхаду за мяжу" і падтрымкі буйных карпарацый і кампаній у пытаннях знешняга інвесціравання, якая рэалізуецца ўрадам Кітая, цалкам супадае з нашымі інтарэсамі, - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксанр Косінец у Пекіне.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040