Беларусь заахвочвае кітайскіх інвестараў
  2015-04-14 14:24:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мы гатовы максімальна садзейнічаць працы кітайскіх карпарацый у Рэспубліцы Беларусь. Дзеля гэтай мэты створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк," - адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Пекіне кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец.

У апошнія гады двухбаковае інвестыцыйнае супрацоўніцтва набыло прарыўны характар. Зараз у Беларусі рэалізуецца каля 20 інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем кітайскіх крэдытных рэсурсаў у аб'ёме больш за 5,5 млрд. долараў ЗША.

Самы значны і перспектыўны з іх -- Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк, што, як чакаецца, стане важным элементам на створаным Кітаем з зацікаўленымі краінамі Новым Шаўковым шляху.

"Гэты праект мае ключавое для абодвух бакоў значэнне. Дзякуючы яго рэалізацыі мы зможам прыцягнуць у краіну перадавыя тэхналогіі і інавацыі, пастаўляць вырабленую ў нас высокатэхналагічную прадукцыю на рынкі Мытнага саюза і краін Еўрапейскага саюза, якія маюць агульную мяжу з Беларуссю", - адзначыў Аляксандр Косінец.

Для кітайскага боку Парк - гэта добрая магчымасць прадэманстраваць свой тэхналагічны ўзровень, дыверсіфікаваць пункты развіцця, надзейна ўкласці інвестыцыі, а таксама ажыццявіць далейшае прасоўванне стратэгіі "выхаду за мяжу".

Беларусь стварыла беспрэцэдэнтна льготныя ўмовы для кампаній - рэзідэнтаў Парку. Сфарміравана неабходная заканадаўчая база. У цяперашні час ідзе будаўніцтва інфраструктуры. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў Рэспублікі Беларусь, прамых інвестыцый беларускіх і кітайскіх кампаній, крэдытных рэсурсаў кітайскіх банкаў, уключаючы льготныя ўрадавыя крэдыты, а таксама сродкі тэхніка-эканамічнай дапамогі.

Разам з тым ужо зарэгістраваны першыя рэзідэнты, сярод іх такія буйныя кітайскія карпарацыі як «Хуавэй» і «ЗТІ».

"Мы адчуваем асабістую ўвагу і падтрымку кіраўніцтва Кітая ў прыцягненні ў Парк яшчэ большай колькасці адпаведных кітайскіх кампаній з прамымі інвестыцыямі. Спадзяюся, што неўзабаве гэты вялікі двухбаковы праект стане дэманстрацыйнай пляцоўкай кітайскіх высокіх тэхналогій і інвестыцый на Еўрапейскім кантыненце", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец у Пекіне падчас свайго візіту ў Кітай.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040