А.Лукашэнка лічыць неабходным палепшыць эфектыўнасць узаемадзеяння з КНР
  2015-04-17 14:36:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным палепшыць эфектыўнасць узаемадзеяння з Кітаем. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца, перадаюць мясцовыя СМІ.

А.Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі склаліся вельмі добрыя адносіны з Кітаем. "Гэта адзін з асноўных нашых палітычных, эканамічных, дыпламатычных партнёраў". Прэзідэнт выказаў перакананне, што Беларусь павінна больш эфектыўна супрацоўнічаць з кітайскімі партнёрамі. "Яны ідуць насустрач, і крэдытных рэсурсаў выдаткоўваюць практычна столькі, колькі мы нават не просім. Але не заўсёды мы знаходзім дастатковую колькасць эфектыўных праектаў пад гэтыя крэдыты".

"Кіраўніцтва Вялікага Кітая да нас даверліва ставіцца. Мы гэта павінны шанаваць. Гэта краіна, якая сёння па ўсіх паказчыках вырвалася наперад, і нам пашанцавала, што мы 20 з лішнім гадоў таму пачалі супрацоўніцтва з КНР", - падкрэсліў А.Лукашэнка.

А.Косінец далажыў прэзідэнту аб выніках сваёй паездкі ў КНР 8- 11 красавіка, падчас якой абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі візіту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна .-- 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040