Цэнтральная Азія зноў можа стаць цэнтрам сусветнага гандлю ў рамках канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху
  2015-04-24 11:19:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральная Азія зноў можа стаць цэнтрам сусветнага гандлю ў рамках канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў / НІСД / Кыргызстана Талант Султанаў на міжнароднай канферэнцыі "Транспартныя калідоры Еўразіі: новыя шляхі супрацоўніцтва" у Астане, арганізаванай Казахстанскім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Казахстана.

Паводле яго слоў, гістарычна Цэнтральная Азія з'яўлялася цэнтрам сусветнага гандлю дзякуючы Вялікаму Шаўковаму шляху, аднак з развіццём марскіх гандлёвых шляхоў перавагу атрымалі краіны, якія маюць выхад да мора.

"Сёння ў рэгіёна ёсць магчымасць зноў стаць гандлёвым цэнтрам, вузлом за кошт паглыблення інтэграцыі і развіцця супрацоўніцтва ў рамках новых ініцыятываў, у прыватнасці, канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21 стагоддзя", - адзначыў эксперт.

Як паведамілі ў чацвер у прэс-службе НІСД, у працы канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі аналітычных цэнтраў і вядучыя эксперты з Азербайджана, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Турцыі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040