У выніку землетрасення ў Непале пацярпелі больш за 200 тыс. жыхароў кітайскага Тыбету
  2015-04-27 11:15:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як стала вядома ў штабе па барацьбе са стыхіяй і ліквідацыі наступстваў землетрасення Тыбецкага аўтаномнага раёна, да цяперашняга моманту ў выніку землетрасення магнітудай 8,1, якое адбылося ў Непале, на тэрыторыі кітайскага Тыбету 18 чалавек загінулі, 55 атрымалі раненні, звыш 220 тыс. жыхароў пацярпелі ў рознай ступені.

25 красавіка ў 14:11 па пекінскім часе ў Непале адбылося землетрасенне магнітудай 8,1 бала, яго ачаг залягаў на глыбіні 20 км. На тэрыторыі кітайскага Тыбету найбольш моцныя штуршкі адчуваліся ў горадзе Шыгацзе.

Як паведамляецца, па стане на 0:00 сённяшняга дня, у межах горада было зафіксавана 10 падземных штуршкоў магнітудай 3,0 і вышэй, уключаючы найбольш магутны штуршок магнітудай 7,0. Да цяперашняга часу колькасць ахвяр дасягнула 18 чалавек, чацвёра лічацца прапаўшымі без вестак, 55 атрымалі раненні, 1191 жылы будынак і адзін храм разбураны, 5828 жылых дамоў, 54 храма і 58 тэлекамунікацыйных станцый пашкоджаныя ў рознай ступені, больш за 200 тыс. чалавек пацярпелі.

Акрамя таго, у многіх паветах у ваколіцах Шыгацзе адбыліся апоўзні і абвалы горных парод, у выніку чаго перапынены транспартныя зносіны, адзін з паветаў -- без электрычнасці.

Як стала вядома ў гаркаме Шыгацзе, для ліквідацыі наступстваў землетрасення ў раён бедства накіраваны сем медыцынскіх брыгад, пяць супрацьэпідэмічных атрадаў, створаны рухомыя шпіталі, праводзіцца работа па кантролі за распаўсюджваннем захворванняў і прадухіленні ўзнікнення эпідэміі.

Акрамя таго, у пацярпелыя раёны Тыбету ў якасці гуманітарнай дапамогі тэрмінова накіраваны 21 тыс. палатак, 23 тыс. камплектаў цёплай вопраткі, а таксама прадукты харчавання, лекі, пітная вада і іншыя грузы.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040