Колькасць ахвяр магутнага землетрасення, якое адбылося ў Непале ў суботу, узрасла да 1896 чалавек. Пра гэта ў нядзелю паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік ўрада.
"Колькасць загінуўшых да гэтага моманту дасягнула 1896 чалавек. Гэта лічба можа ўзрасці, бо мы чакаем падрабязную інфармацыю з розных раёнаў бедства", – паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Лакшмі Прасад Дакал. Паводле яго слоў, урад Непала ўзмацніў пошукава-выратавальную аперацыю.
Моцнае землетрасенне закранула цэнтр і захад Непала і прывяло да велізарнай колькасці пацярпелых. "Мы ўсё яшчэ не можам пацвердзіць маштаб шкоды, выкліканай землетрасеннем", – сказаў Л.П.Дакал.
Сярод дваццаці найбольш пацярпелых раёнаў – Катманду, Горха, Ламджунг, Дадзінг і іншыя. - Р -