Колькасць ахвяр магутнага землетрасення ў Непале ўзрасла да 3218 чалавек
  2015-04-27 16:49:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3218 чалавек загінулі, яшчэ 6,5 тыс. атрымалі раненні ў выніку магутнага землетрасення, якое адбылося ў суботу ў Непале. Пра гэта сёння раніцай паведаміла афіцыйная крыніца.

Землетрасенне магнітудай 7,9 адбылося ў суботу ў цэнтральным, цэнтральна-заходнім і заходнім рэгіёнах Непала. Услед за гэтым было зарэгістравана па меншай меры 15 моцных афтэршокаў. Эканамічны ўрон ад землетрасення ацанілі ў некалькі мільярдаў долараў.

Пасольства КНР у Непале пацвердзіла, што ў выніку землетрасення загінулі чацвёра кітайскіх грамадзян, у тым ліку двое супрацоўнікаў кітайскай кампаніі, альпініст і турыст, яшчэ пяцёра атрымалі цяжкія раненні. Магутнае землетрасенне ў Непале таксама дасягнула суседніх краін: Індыі і Бангладэш.

Улады Непала ўжо звярнуліся да міжнароднай супольнасці па дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. Кітайская пошукава-выратавальная група ў складзе 62 чалавек прыбыла ў Непал у суботу для аказання дапамогі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040