Першая партыя кітайскай гуманітарнай дапамогі адпраўлена ў Непал
  2015-04-28 16:42:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Непал сёння накіравалася першая партыя гуманітарнай дапамогі ад урада Кітая. Чатыры самалёты Іл-76 ВПС НВАК з 90 т. грузаў, уключаючы палаткі, коўдры і генератары, вылецелі з Чэнду (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) у непальскую сталіцу Катманду, паведаміў Дэпартамент інфармацыі Мінабароны.

Гэта частка гуманітарнай дапамогі, якую Кітай вырашыў аказаць Непалу ў сувязі з разбуральным землятрусам, што ўзрушыў гэтую краіну ў мінулую суботу, 25 красавіка. Усяго на дапамогу пацярпелым жыхарам Непала кітайскі ўрад вырашыў вылучыць 20 млн. юаняў і 180 т. грузаў дапамогі.

Астатняя частка дапамогі, як чакаецца, будзе дастаўлена ў Непал у бліжэйшыя дні. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040