Конкурс прыгажосці, у якім удзельнічаюць жанчыны вагой больш за 70 кг
  2015-04-30 16:26:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Увечары 26 красавіка ў сталіцы Парагвая Асунсьёне прайшоў конкурс прыгажосці «Міс Таўстушка» («Miss Gordita») для жанчын вагой больш за 70 кг. Паведамляецца, што ў Парагваі залішняя вага сярод мужчын і жанчын - вельмі распаўсюджаная з'ява, ад яе пакутуе амаль палова насельніцтва, таму конкурс "Міс Таўстушка" накіраваны на барацьбу супраць дыскрымінацыі жанчын з лішняй вагой, а таксама адлюстроўвае перамены ў эстэтычных патрэбах мясцовых жыхароў.

Па наяўнай інфармацыі, узнагарода за перамогу - курс дыетычнага харчавання і спецыяльна распрацаваная фітнес-праграма, а таксама прыгожыя ўборы. Першапачаткова мэтай конкурсу была дапамога ўдзельніцам у страце вагі, аднак з кожным годам уплыў спаборніцтва працягвае пашырацца, паступова ператвараючыся ў «паказ прыгажосці поўных жанчын, а таксама кампанію сацыяльнага пратэсту супраць дыскрымінацыі жанчын, якія пакутуюць на атлусценне». -о-

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040