У. Пуцін мае намер удзельнічаць у святкаванні 70-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў Кітаі
  2015-05-09 16:35:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у пятніцу на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што мае намер у верасні ўдзельнічаць у святкаванні ў Кітаі 70-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

"Разам з іншымі замежнымі лідарамі прымем удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне Перамогі ў Другой сусветнай вайне, а ў верасні ўжо ў Пекіне будзем адзначаць заканчэнне Другой сусветнай вайны. Ушануем памяць тых, хто плячом да пляча змагаўся супраць мілітарысцкай Японіі", -- сказаў У. Пуцін.

Па словах прэзідэнта РФ, у Другой сусветнай вайне СССР і Кітай панеслі найбольшыя страты. "Таму мы паслядоўна выступаем супраць любых спробаў рэабілітацыі нацызму і мілітарызму, супраць фальсіфікацыі гісторыі", -- адзначыў ён. ----0

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040