Традыцыйная страва свята Вясны V пельмені
  2016-02-05 10:49:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пельмені V частка кітайскай культуры, адна з традыцыйных страў кітайскай кухні. Калі ўсе члены сям'і ядуць іх за агульным сталом, гэта сімвалізуе адзінства і сустрэчу пасля расставання. Гасцей частуюць пельменямі ў знак павагі і гасціннасці.

У мінулым пельмені былі выключна святочнай стравай. Начынка для іх можа быць самой рознай, звычайна гэта мясны фарш, агародніна, зеляніна, яйкі і цыбуля-парэй. Каб прыгатаваць фарш, неабходна вялікім секачом дробна пасекчы мяса і агародніну. Мясарубак раней не было, і мяса для фаршу даводзілася секчы. Лічылася, што чым даўжэй гэта рабіць, тым больш атрымаецца пельменяў. У Кітаі гэта страва V сімвал дастатку.

Лепяць пельмені рознымі спосабамі. Можна традыцыйна, уручную, а можна па-сучаснаму, з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Вялікае значэнне заўсёды надавалася форме пельменяў. Яны маглі быць даўгаватымі або круглымі. У вёсках звычайна лепяць пельмені так, каб абадок нагадваў пшанічны колас. Кажуць, гэта абяцае багаты ўраджай.

Пельмені кідаюць у кіпень і вараць на слабым агні. Як толькі яны ўсплывуць, іх вымаюць і гарачымі падаюць на стол. На Новы год першую порцыю пельменяў не ядуць, а пакідаюць памерлым продкам. Другая таксама «прысвячаецца» духу-захавальніку хатняга ачага. Трэцюю порцыю ядуць ужо члены сям'і. Пры гэтым рэкамендуецца падлічыць, колькі пельменяў вы з'елі. Лічыцца, што лепш з'есці іх цотную колькасць.

У навагоднюю ноч кітайцы абавязкова ядуць пельмені. Раней дома збіраліся ўсе члены сям'і, яны разам іх гатавалі да навагодняга стала. Тыя, хто працуе або вучыцца ў іншых месцах, абавязкова павінны прыехаць дадому. У сучасным жыцці гэта традыцыя набыла ўжо сімвалічнае значэнне. У гарадах рэдка гатуюць дамашнія пельмені, а купляюць іх у супермаркеце або сем'ямі ходзяць у рэстаран. Нават у кітайскіх вёсках гаспадыні ўсё радчэй гатуюць пельмені дома. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040