Кітай пабудуе першы комплекс на тэрыторыі Партовага гарадка Шры-Ланкі ў Каломба
  2018-01-26 16:24:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітай інвесціруе 1 млрд долараў ЗША ў будаўніцтва першага комплексу будынкаў, які будзе размяшчацца на тэрыторыі Партовага гарадка Шры-Ланкі ў горадзе Каломба. Пра гэта сёння заявіў міністр развіцця буйных гарадоў і заходніх раёнаў Шры-Ланкі Чампіка Ранавака.

Партовы гарадок будуецца кітайскай кампаніяй China Communications Construction Company ля порта Каломба. Чакаецца, што праект у цэлым прыцягне ў наступным мільярды долараў у выглядзе інвестыцый. На тэрыторыі гарадка будуць размяшчацца жылыя дамы, школы, бальніцы, паркі, пляжы і фінансавы цэнтр.

Паводле слоў Ч. Ранавакі, China Harbor Engineering Company – даччыная кампанія China Communications Construction Company – укладзе сродкі ў будаўніцтва трох 45-павярховых будынкаў, якія стануць часткай міжнароднага фінансавага цэнтра ў Партовым гарадку. Кампанія таксама інвесціруе ў будаўніцтва сеткі падземных тунэляў, якія злучаць Партовы гарадок з Каломба.

Ч. Ранавака паказаў, два мемарандумы аб узаемаразуменні былі падпісаны паміж Шры-Ланкай і Кітаем.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040