Паказчык вырас на 23,26 працэнта супраць узроўню 2016 года, паведаміў начальнік ГМУ Юй Гуанчжоу.
Дзякуючы палітыцы падаткаабкладання і супрацоўніцтву з замежнымі рынкамі ў рамках пагадненняў аб свабодным гандлі, што праводзіцца Кітаем, прадпрыемствы змаглі зэканоміць у мінулым годзе каля 53,08 млрд юаняў за кошт зніжэння пошлін або вызвалення ад іх выплаты.
Рэкордныя паступленні ад збірання мытных пошлін пераклікаюцца з добрымі паказчыкамі ў знешнім гандлі краіны, аб'ём якога вырас у 2017 годзе на 14,2 працэнта пасля двухгадовага падзення паказчыкаў.
Юй Гуанчжоу паабяцаў, што у 2018 годзе ГМУ будзе павышаць эфектыўнасць збірання пошлін і ўзмоцніць кантроль над рызыкамі, працягваючы пры гэтым спрашчаць працэдуры мытнага падаткаабкладання.