Імператар дынастыі Сун і традыцыйны пекінскі ласунак "Танхулу"
  2009-08-13 15:39:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Танхулу" у перакладзе на беларускую мову азначае "зацукраваныя фрукты на палачцы". Узімку ў Пекіне гэтыя "салодкія шашлыкі" прадаюць усюды. Яны з'яўляюцца любімым ласункам, як дзяцей, так і дарослых. Кажучы аб паходжанні гэтага ласунку, нельга не згадаць імя аднаго з імператараў дынастыі "Сун", якога звалі Гуан-цзун (1147-1200 гг. н. э.).

Гуан-цзун - трэці сын імператара Сяо-цзуна -- у кастрычніку 1187 году ўступіў на прастол. Дэвіз яго царавання -- "Шаосі".

Аднойчы здароўе самай любімай жонкі імператара Гуан-цзуна пагоршылася з-за невядомага захворвання. Яна нічога не жадала есці і адразу стала вельмі слабой. Хоць палацавыя лекары выпісалі ёй шмат дарагіх лекаў, але гэта не дапамагала ёй. Захворванне імператрыцы моцна занепакоіла імператара. Яму прыйшлося звярнуцца да дапамогі лекараў народнай медыцыны. Аднойчы адзін лекар прыйшоў да імператара. Праверыўшы пульс імператрыцы, ён паабяцаў, што зможа на працягу паўмесяца вылечыць імператрыцу. А лекі - толькі цукар і чырвоны глог. У адпаведнасці з яго рэцэптам, жонка імператара кожны дзень павінна была з'ядаць па 5--10 зацукраваных ягад. Гэты рэцэпт адразу выклікаў сумненне ў палацы. Нягледзячы на гэта, імператар вырашыў паспрабаваць. Сапраўды, праз паўмесяца імператрыца паправілася.

Потым гэты рэцэпт распаўсюдзіўся ў народзе і ператварыўся ў адну з любімых страў простага народу. Людзі нанізвалі зацукраваны глог на палачку, і далі гэтаму ласунку прыгожую назву "танхулу". На самай справе, лячэбныя ўласцівасці глогу вядомыя са старажытных часоў. Згодна з рэцэптамі традыцыйнай кітайскай медыцыны, плод глогу пры яго ужыванні дапамагае лепшаму страваванню, не дапускае застой крыві, спыняе панос і г.д. Выдатны фармацэўт эпохі дынастыі Мін Лі Шычжэнь (1518-1593 гг.н.э.) таксама высока ацэньваў лекавыя якасці глогу. Паводле даследаванняў сучасных медыкаў, плод глогу можна выкарыстоўваць для паніжэння ўзроўню халестэрыну ў сываратцы крыві.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040