Кітайскія мелодыі пра гарбату(гук)
  2009-09-09 11:10:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сённяшнім канцэрце мы прапаноўваем вам паслухаць некалькі кітайскіх мелодый пра гарбату. Мы таксама трохі пазнаёмім вас з гарбатнай культурай Кітая. Напачатку канцэрта паслухайце, калі ласка, мелодыю пад назвай «Гарбата на берагах ракі Сянцзян».

Сябры, вы слухаеце мелодыю «Гарбата на берагах ракі Сянцзян». Гарбата як напой была вядома кітайцам вельмі даўно. Першыя згадванні пра гарбату зафіксаваны 5800 гадоў назад. Адкрыццё гарбаты прыпісваюць вядомаму герою кітайскага эпасу Шэнь Нуну («чароўнаму земляробу»). З яго імем звязаны пачатак земляробства, гандлю і медыцыны. Па адной з легендаў Шэнь Нун меў празрысты жывот. Гэта давала яму магчымасць даследаваць дзеянне розных раслін на свой арганізм. Аднойчы ён на працягу цэлага дня выпрабоўваў на сабе дзеянне 100 розных траў і 72 ядаў. Яго арганізм урэшце не справіўся з такой нагрузкай. Шэнь Нун абамлеў і зваліўся пад дрэва.

Тым часам з ліста скацілася раса і, трапіўшы яму ў рот, вярнула «чароўнага земляроба» да жыцця. Апрытомнеўшы, ён зацікавіўся гэтай раслінай, якая была гарбатным дрэвам. Ён зрабіў выснову, што гарбата можа выводзіць з арганізма яды. Менавіта таму ўпершыню згадванне пра гарбату сустракаецца ў трактаце Шэнь Нуна «Ствалы і травы».

Дарагія сябры, зараз прапануем вам паслухаць мелодыю «Запрашаю вас выпіць гарбату на возеры Сиху».

"Гарбатная" культура ў Кітаі, дойдучы да нашых дзён, з кожным этапам развіцця набывала новыя элементы і трансфармавала старыя тэхналогіі. Да XIII стагоддзя н. э. была вядома толькі прасаваная гарбата. Потым, у часы мангольскай дынастыі Юань, з'явілася рассыпная гарбата. Тым часам пачалі надаваць увагу розніцы паміж маладым і старым лісцем і рабіць з іх розную гарбату, якая патрабавала сваіх асаблівых падыходаў. Пазней, у часы дынастыі Мін, з'явіліся зялёная і чорная гарбата. На сённяшні дзень налічваецца неверагодная колькасць гатункаў кітайскай гарбаты.

Напрыканцы нашага канцэрта паслухайце, калі ласка, мелодыю «Гарбатнае дрэва на гары Шушань».

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040