Песні папулярныя ў Кітаі(гук)
  2009-09-09 14:35:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ў сённяшняй праграме мы пазнаёмім вас з некаторымі кітайскімі папулярнымі песнямі.

Напачатку праграмы давайце паслухаем песню «Ваша Каханне» ў выкананні маладой кітайскай спявачкі Чжоў Бічан. Нядаўна яна выпусціла свой новы альбом. У гэтай песні выказана падзяка маладой спявачкі ўсім сваякам і сябрам за іх клопат і любоў.

Дарагія сябры, далей вы пачуеце песню «Апавяданне». Яе выконвае вядомы спявак Сюй Вэй. У гэтай кампазіцыі спявак таксама выказвае падзяку сваім блізкім сябрам. У ёй ёсць такія словы: «Самы блізкі мой сябар, ты мяне абудзіў, самы верны мой сябар, ты прынёс мне вясну. Твае апавяданні ўразілі маю душу, бо яны поўныя кахання». Цяпер, давайце паслухаем гэтую песню.

А цяпер мы паслухаем песню «Я цябе кахаю, але мы не можам быць разам» у выкананні спевака Хуан Чжэн. У гэтай песні малады спявак выкарыстоўвае фрагмент з класічнай кампазіцыі ангельскага ансамбля «Бітлз».

Дарагія сябры, далей вы пачуеце іншую песню ў выкананні Хуан Чжэн. Яна завецца «Дзяўчына, якую кахаў». Кампазіцыя прысвечана памяці спевака пра сваё каханне.

Напрыканцы нашай праграмы давайце паслухаем песню «Мару стаць матыльком». Яе выконвае ансамбль «Юйфэймэнь».

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040