Папулярныя тайваньскія песні(гук)
  2009-09-09 14:37:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ў сённяшняй праграме мы пазнаёмім вас з некаторымі папулярнымі тайваньскімі песнямі.

Напачатку нашай праграмы давайце паслухаем песню «Якая ж ты прыгожая» ў выкананні тайваньскага спевака Тао Чжэ. У гэтай песні гаворка ідзе пра сапраўднага мужчыну, які рэдка кажа пра свае пачуцці. У песні ёсць такія словы: «Я моцна цябе параніў, але ты мяне прабачыла. Я ведаю, што я чалавек, які не ўмее казаць пра пачуцці, але тваё каханне мяне змяніла. Ты дапамагла мне зразумець, што значыць каханне».

Дарагія сябры, далей мы паслухаем адну з самых вядомых кампазіцый на Тайвані ў выкананні спявачкі Сюй Жуюнь. Яна называецца «Маналог». У гэтай песні распавядаецца аб душэўнай тузе і ўнутраных супярэчнасцях.

А зараз вы пачуеце песню «У мяне ўсё добра» ў выкананні тайваньскай спявачкі Лю Жоін. У ёй гаворыцца аб пачуццях дзяўчыны, якая перажывае трагічнае каханне. У песні такія словы: «Я выкінула ўсе білеты ў кіно, выкінула твае лісты і нашы фатаграфіі. Я памыла прасціны, астрыгла валасы, адкінула ўвесь друк. Цяпер мне добра, больш не буду плакаць, мяне чакае прыгожая будучыня ».

Дарагія сябры, напрыканцы праграмы давайце паслухаем песню «Аліўкавае дрэва». Яе выканала вядомая тайваньская спявачка Цы Юй.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040