Песні cянганскага спевака Чжан Сюею(гук)
  2009-09-09 14:39:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чжан Сюею нарадзіўся 10 ліпеня 1961 года ў Сянгане. У 1984 годзе прыняў удзел у 18-м конкурсе выканаўцаў-аматараў Сянгана, і заняў першае месца. З гэтага моманту ён пачаў сваю музычную кар'еру. У 1986 годзе Чжан Сюею выпусціў свой першы альбом «Smile». Было прададзена 300 тыс. дыскаў. Цяпер давайце паслухаем песню з гэтага альбома, яна завецца «Наша каханне памерла».

У 1993 годзе Чжан Сюею выпусціў свой самы папулярны альбом «Goodbye kiss». Пасля гэтага альбома яго пачалі зваць «Богам песень». Далей мы паслухаем песню «Goodbye kiss», якая дала назву ўсяму альбому. У 2003 годзе Чжан Сюею пачаў пісаць музыку. І ў гэтым годзе ён напісаў песню, якую прысвяціў сваёй жонцы, яна завецца «Скажу табе». Давайце паслухаем. У 2008 годзе Чжан Сюею ўдзельнічаў у эстафеце алімпійскага агню пекінскіх гульняў, і выканаў адну алімпійскую песню. Яна завецца «Ўвесь свет напоўнены чырвоным колерам». Дарагія сябры, напрыканцы праграмы давайце паслухаем адну з лепшых песень у выкананні Чжан Сюею, яна завецца «1000 сумных прычын».-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040