Чэнь Кунь і яго песні (гук)
  2009-09-24 14:28:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чэнь Кунь - малады кітайскі акцёр, які вельмі папулярны ў Кітаі. Ён выканаў галоўныя ролі ў многіх вядомых тэлесерыялах і кінафільмах, такіх як «Не то туман, не то дождж, не то вецер», «Гняздо», «цырульнік» і «Чучала». Да таго як стаць прафесійным акцёрам, Чэнь Кунь некалькі гадоў быў спеваком. А ўжо пасля таго як ён здабыў папулярнасць дзякуючы тэлесерыялам, Чэнь Кунь у 2004 г. пачаў запісваць і выпускаць свае дыскі. У сённяшнім канцэрце мы прапануем вам паслухаць яго песні.

Сябры, вы слухаеце песню «Вяртанне да прастаты». Гэта музычная тэма да тэлесерыяла «Каханне на свеце». У 2004 годзе Чэнь Кунь зняўся ў гэтым серыяле і запісаў да яго саунд-трэк.

У сольныя альбомы Чэнь Куня ўвайшлі песні самых розных музычных стылеў. Але спакойныя і лірычныя кампазіцыі асабліва добра ўспрымаюцца публікай. Давайце разам паслухаем песню ў выкананні Чэнь Куня пад назвай «Феерверк».

Цяпер прапануем вам паслухаць песню «Новы месяц». Гэта песня пра каханне.

У песні ёсць такія радкі: «Я часта ўспамінаю пра тую рамантычную ноч. Мы сядзелі разам і любаваліся маладым месяцам. У сьвятле месяца ты была асабліва прыгожая. І ў тую ноч, я зразумеў, што да нас прыйшла любоў ».

У завяршэнне нашага канцэрта, давайце паслухаем песню «Вярнуўшыся ў абліччы анёла». Спявае Чэнь Кунь.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040