Якія супы карысна есці менавіта ў зімовы сезон
  2009-12-04 11:19:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі хочаш быць больш здаровым, трэба часцей есці суп. Падчас халоднай зімы розныя віды супаў становяцца сапраўдным ласункам на стале. На думку дыетолагаў, кожны від супу мае сваю ўнікальную лячэбную функцыю. Далей мы прадставім вам чатыры віды супаў, якія асабліва карысныя для ўмацавання здароўя ў зімовы сезон.

Булён з касцей

У касцях не толькі ўтрымліваюцца бялкі, тлушч, вітаміны, але і вялікая колькасць фосфарнага кальцыя і асеіна, што з'яўляецца важнай крыніцай кальцыя для людзей пажылога ўзросту і маленькіх дзяцей. Людзі ва ўзросце 50 - 59 гадоў часта перажываюць паскоранае старэнне касцей. Булён з касцей дапамагае ім запаволіць тэмпы старэння арганізму. Дыетолагі таксама раяць у булён дадаваць такую гародніну, як гарбуз васковы, марская капуста або карэнішча лотасу, што вельмі падыходзіць людзям са слабым здароўем.

Курыны булён

Курыны булён дапамагае нам умацаваць здароўе і ўзмацніць імунітэт арганізму, асабліва ён эфектыўны для папярэджання прастуды. Аднак людзям, у якіх у арганізме выявілася запаленне, не падыходзіць курыны булён. Бо такі булён аказвае адмоўны ўплыў на рассысанне запалення.

Рыбны суп

Рыбны суп спрыяе добраму страваванню. З дабаўленнем у яго гарбуза васковага, зялёнага луку, ён дапамагае здымаць ацёчнасць. У рыбным супе ўтрымліваецца ў вялікай колькасці бялок, што дапамагае памяншаць маршчыны, якія выкліканы ў сувязі са стрэсам, недахопам сну.

Суп са свінымі ножкамі

Суп са свінымі ножкамі таксама вельмі пажыўны. Падчас прыгатавання карысна варыць гэты суп з арахісам. Такі суп асабліва рэкамендуецца жанчынам. Па народнай традыцыі жанчынам пасля нараджэння дзіцяці трэба часцей есці суп са свінымі ножкамі, так як лічыцца, што гэта дапамагае пры малакроўі і недахопе малака.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040