Творчасць групы "Кава з малаком"
  2010-01-19 09:47:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтай перадачы мы пазнаёмім вас з музычнай групай пад назвай "Кава з малаком".

Спачатку для вас прагучыць песня "Ласія". Ласія - гэтае імя дзяўчыны. Гэтая песня напісаная на сюжэт легенды. У песні спяваецца, як Ласія змагаецца са злым ведзьмаком, каб адваяваць пазбаўленую ім памяць аб сваім шчаслівым дзяцінстве.

Група "Кава з малаком" была створаная ў 2005 годзе. У групе ўсяго два чалавекі - дзяўчына Фуянь і хлопец, якога клічуць Гэфэй. Група "Кава з малаком" была створана выпадкова. Фуянь і Гэфэй пазнаёміліся ў Інтэрнэце. Фуянь выдатна спявае, а Гэфэй сам піша музыку і словы песень. Каханне да музыкі аб'яднала гэтых маладых людзей, якія стварылі сваю музычную групу. Дарагія сябры, а цяпер прапануем вам паслухаць песню "Чым старэй, тым больш самотныя".

Пасля свайго стварэння група "Кава з малаком" выпусціла тры альбомы. Трэці альбом выйшаў зусім нядаўна, у снежні 2009 году. Альбом завецца "Звыклыя да нуды". Давайце паслухаем песню, якая дае назву ўсяму альбому.

Дарагія сябры, у завяршэнне нашай перадачы давайце паслухаем яшчэ адну песню ў выкананні музычнай групы "Кава з малаком". Песня завецца "Чыстае дзіцячае сяброўства". -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040