Як правільна піць ваду?
  2010-08-23 14:56:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Большасць людзей выразна ўяўляюць сабе негатыўныя наступствы вялікай страты вадкасці ў арганізме: цеплавы ўдар, цяжкія сутаргі. Аказваецца, і пастаяннае лёгкае абязвожванне таксама небяспечна для нашага здароўя. Недахоп вільгаці літаральна высмоктвае жыццёвую энергію, прыводзіць да галавакружэння, выклікае пачуццё стомленасці і раздражняльнасць.

Пастаянны недахоп вадкасці ў межах 1-2% вагі цела аказвае негатыўны ўплыў на мазгавую і фізічную працаздольнасць, развіццё цягліц і стан здароўя наогул. Вада складае 60-70% масы цела дарослага чалавека. Функцыі ўсіх сістэм арганізма, пачынаючы ад утварэння энергіі да мускульных функцый і змазвання суставаў, залежаць ад стану гідратацыі.

Перш за ўсё, трэба прадухіліць дэгідратацыю. Смага – далёка не адзіны і не самы ранні сімптом. Фактычна, калі вы адчулі смагу, то ўжо крыху абязвожаны.

Раннія сімптомы смагі: слабасць, страта апэтыту, пачырваненне скуры, пачуццё пякоты ў страўніку, галаўны боль, галавакружэнне, сухасць у роце, сухі кашаль, цёмная мача з моцным пахам. Гэтыя сімптомы могуць сведчыць пра парушэнне воднага балансу.

Як падтрымаць водны баланс:

Выпівайце шклянку вады пры абуджэнні, а потым бярыце пітво з сабой. Трымайце бутэлькі і ёмістасці з вадой пад рукой. Ешце садавіну і гародніну. Пры пяціразовым прыёме ежы вы можаце выпіць у агульнай складанасці 4 шклянкі вады.

Неабходна выпіваць 2 шклянкі вады за дзве гадзіны да фізічных практыкаванняў і 150-170 г кожныя 15-20 хвілін падчас трэніроўкі, бо патрэба ў вадкасці пры фізічных нагрузках павялічваецца.

Аднак, улічыце, што занадта вялікі аб'ём вадкасці, якую вы прымаеце з ежай, патэнцыяльна пагражае парушэннямі стрававання. Рэкамендуецца піць за 30 хвілін да яды або праз гадзіну пасля прыёму ежы. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040