Спосабы варкі рысу
  2010-11-09 09:53:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рыс любяць многія, і ў кожнага маюцца свае хітрыкі і свой любімы рэцэпт яго прыгатавання. Мы растлумачым, які мусіць быць рыс і як яго гатаваць, каб ён стаў больш смачным і пажыўным.

Такім чынам, хітрасці варкі рысу.

Рыс пасля гатавання будзе больш белым, калі дадаць у ваду трошкі воцату.

Дадаць у ваду трошкі солі і тлушчу падчас варкі рысу. Такі рыс будзе больш мяккім і рассыпістым.

Што тычыцца рэшткаў рысу, які не з'елі адразу, то іх можна варыць другі раз на пары, дадаўшы трошкі солі.

Дадаць у недавараны рыс крыху рысавага віна, і рыс зварыцца вельмі хутка.

Некалькі спосабаў гатавання рысу.

Рыс па-ўсходняму. Варыць рыс на моцным агні на працягу хвіліны, затым 15-20 хвілін варыць на слабым агні, шчыльна прыкрыўшы каструлю накрыўкай і паклаўшы на яе груз, каб накрыўку не падымала парай. Варыць, пакуль рыс не ўбярэ ў сябе ўсю ваду і не стане мяккім і рассыпістым. Такі рыс па заканчэнні варкі прамывання вадой не патрабуе.

Варэнне рысу на пары. Спрошчаны спосаб. У каструлю да паловы наліць кіпень. Зверху на яе павязаць баваўняную сурвэтку або сурвэтку з не вельмі грубага палатна. Насыпаць на яе рыс, пакласці зверху кавалачак масла, закрыць накрыўкай і паставіць на моцны агонь. У працэсе гатавання пры неабходнасці падліваць кіпень, не здымаючы сурвэткі. Такі рыс варыцца прыкладна 40 хвілін і атрымліваецца рассыпістым і пажыўным.

Рыс па-італьянску. Падсмажыць рыс разам з цыбуляй, затым дадаць ваду і трошкі солі, варыць да поўнай гатоўнасці, пасля дадаць лыжку масла і 25 г сыру.

Рыс па-румынску: у кіпячую ваду па аб'ёме ўдвая больш, чым сухі рыс, пакласці палову алею, солі і воцату, якія належаць па рэцэпце, засыпаць падрыхтаваны рыс і варыць на слабым агні ў адкрытай каструлі да выпарвання вадкасці з паверхні. Затым паліць пакінутай паловай разагрэтага алею, шчыльна закрыць і трымаць рыс на слабым агні да поўнай яго гатоўнасці.

А цяпер крыху пра бананы.

Яны лічацца садавіной, карыснай для здароўя. Бананы – добрая крыніца вітамінаў групы В, якія ўплываюць на нервовую сістэму і абмен рэчываў. Таксама банан багаты на бялок і пектын, пры гэтым ўтрымоўвае мала солі, з'яўляючыся ідэальным памочнікам ў зніжэнні крывянага ціску.

З бананаў можна гатаваць ледзяшы: разрэзаць 2 маленькія недаспелыя бананы напалову і надзець на драўляныя палачкі для шашлыкоў. Акунуць у растоплены шакалад, абкачаць у абсыпцы для торта і пакласці ў маразілку на 1,5 гадзіны.

І яшчэ, бананавы кекс: расцерці 55 г масла і 140 г цукру. Узбіць 2 яйкі і дадаць 200 г прасеянай мукі, дробку солі і 2 размятых відэльцам бананы. Узяць высокую форму для кекса і запякаць пры тэмпературы 190 град. на працягу 25-30 хвілін.

Пірожныя з шакаладам і бананамі: узяць невялікі прамавугольны ліст гатовага пластовага цеста. Намазаць яго тоўстым слоем шакаладнага масла, накрыць кавалачкамі банана і пасыпаць цукрам. Запякаць у гарачай духоўцы 15-20 хвілін да гатоўнасці цеста.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040