Локшына хуткага прыгатавання: «плюсы» і «мінусы»
  2010-11-18 16:04:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Локшына хуткага прыгатавання, як і сэндвічы, і бульба фры, адносіцца да прадуктаў хуткага прыгатавання. І хоць яны – не самыя лепшыя прадукты, але падабаюцца вельмі многім, асабліва маладым: студэнтам, сезонным рабочым, служачым – усім тым, хто эканоміць час і грошы і хоча хутка перакусіць. І сапраўды, заліць варам шклянку локшыны нашмат хутчэй, чым прыносіць з дому кантэйнеры з гатовымі стравамі або заказваць паўнавартасныя абеды ў офіс.

Зараз на прылаўках магазінаў – вялізны выбар прадуктаў, што называецца, «на хуткую руку» – локшына, пюрэ, кашы і нават мясныя стравы. З аднаго боку, яны вельмі зручныя – хуткарастваральныя прадукты незаменныя, напрыклад, у цягніку. Але шкода, якая наносіцца падобнай ежай нашаму здароўю, значна вышэй.

Галоўны аргумент, якім вытворцы пераконваюць людзей купляць локшыну хуткага прыгатавання, – яе смакавыя якасці. Падобны прадукт выпускаецца ў двух варыяцыях: сублімаваны або дэгідраваны. Падчас сублімавання локшына апрацоўваецца такім чынам, што ў ёй практычна цалкам захоўваюцца вітаміны і пажыўныя рэчывы. Аднак і цана на яе не можа быць нізкай. Значна часцей на прылаўках можна сустрэць дэгідраваны прадукт. Тэхналогія яго прыгатавання заснавана на высушванні пры награванні да высокай тэмпературы. Пры гэтым змяняецца не толькі кансістэнцыя і форма, але і клеткавая структура прадукту, яго пах і смак, а значыць, у вытворчасці не пазбегнуць прымянення хімічных дадаткаў. Працяглае ўжыванне дэгідраваных прадуктаў можа прывесці да даволі сур'ёзных захворванняў стрававальнай сістэмы – локшына хуткага прыгатавання не вельмі карысная для слізістай страўніка і страўнікава-кішэчнага тракта. Сталае ўжыванне локшыны (дзве-тры пачкі на тыдзень) можа прывесці, у лепшым выпадку, да гастрыту, у найгоршым – да язвавай хваробы страўніка і каліту.

Для таго, каб наш арганізм атрымліваў усе неабходныя рэчывы, асабліва бялкі, есці толькі локшыну нельга, таму яе лепш за ўсё выкарыстоўваць як гарнір да мясных ці рыбных страў, як гэта робяць, напрыклад, у Сінгапуры.

Дыетолагі сцвярджаюць, што злоўжыванне прадуктамі хуткага прыгатавання можа прывесці да паўнаты. Локшына – досыць каларыйны прадукт: згодна з надпісам на ўпакоўцы, у 100 грамах локшыны ўтрымліваецца 455 ккал, крыху менш, чым у такой жа колькасці маянэзу! Але нягледзячы на такую высокую каларыйнасць, пасля прыёму локшыны даволі хутка зноў узнікае пачуццё голаду. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040