Пекінскі рэстаран Дунлайшунь
  2010-11-30 09:52:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне, вядомым турыстычным горадзе, ёсць не толькі памятныя гістарычныя мясціны, агляд якіх прыносіць турыстам вялізнае задавальненне. Тут таксама можна пакаштаваць мясцовыя стравы і далікатэсы, што таксама прыносіць радасць. У сталіцы Кітая ёсць знакамітая страва з бараніны, якая называецца "шуаньянжоу". Яе гатуюць у кітайскім самавары менавіта ў рэстаране Дунлайшунь.

Дунлайшунь мае больш чым 100-гадовую гісторыю. Знайсці гэты рэстаран даволі лёгка. Ён знаходзіцца ў найбуйнейшым пасажы "Сіньдун'аньшычан", які ўзвышаецца на вуліцы Ванфуцзін – самай знакамітай ў Пекіне гандлёвай вуліцы. Уваходзячы у пасаж, адразу можна ўбачыць галоўны рэстаран Дунлайшунь.

Рэстаран Дунлайшунь пабудаваны і дэкарыраваны ў традыцыйным кітайскім стылі – тут паўсюль адчуваеш нацыянальны каларыт, а інтэр'ер стварае атмасферу ўтульнасці і вытанчанасці. І менавіта тут мы будзем каштаваць бараніну ў кітайскім самавары.

Звычайна гэта мяса гатуюць у медным кітайскім самавары – хаго – традыцыйным посудзе Кітая. Туды наліваюць курыны, качыны або іншы булён. Калі булён закіпіць, танюткія кавалачкі марожанай, мармуровай на выгляд, бараніны апускаюць у кіпячую ваду, і праз некалькі хвілін ад катла пачынае распаўсюджвацца водар. Бараніну трэба дастаць палачкамі і абмакнуць у соус: пасту з кунжуту, салёных кветак парэю, алею з дабаўленнем струковага перцу, алею салёных чылімсаў, шаасінскага віна і іншых інгрэдыентаў.

Вядома, акрамя бараніны, у кітайскім самавары можна гатаваць і іншыя прадукты, напрыклад, агародніну, грыбы, ствараючы неабходны баланс бялкоў і вугляводаў. Можна спалучаць мясныя прадукты з агароднінай і атрымаць такім чынам насычаны, пажыўны булён.

Калі сюды прыходзяць замежныя госці, яны, як правіла, не заклапочаны тым, што не зразумеюць меню. Бо ў рэстаране ёсць афіцыянты, якія абслугоўваюць наведвальнікаў на англійскай мове.

Дарэчы, у Дунлайшуні падаюць не толькі бараніну ў хаго – тут можна замовіць звыш двухсот розных вегетарыянскіх страў. І калі вам выпадзе шанс прыехаць у Пекін, абавязкова пабывайце ў гэтым рэстаране і пакаштуйце тамтэйшую адмысловую страву "шуаньянжоу". - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040