Суп з вушкамі - папулярная страва ў Кітаі. У Пекіне і Цяньцзіні такі суп называюць «хунтунь», у правінцыі Гуандун - «юньтунь», а ў Сычуані - «чаашоу».
Цяньцзінскі суп з вушкамі мае свае асаблівасці. Вушкі лепяць з тонкага пласта мукі. Яны вялікія па памеры, прычым з вялікай начынкай, звычайна са свініны і рэпчатай цыбулі. Суп - курыны або са свінымі костачкамі, у які дадаецца смакавая запраўка «вэйцзінь». У суп, у адпаведнасці са сваім смакам, можна дадаць воцат, востры чырвоны або чорны перац. Гэта ўзмацняе апетыт. У многіх месцах прадаецца такі суп, але ў розных рэстаранах або сталовых такія супы маюць неаднолькавы смак. Ёсць супы, прыгатаваныя па рэцэптах паўночнай кухні, ёсць - па рэцэптах паўднёвай. Дзесьці ў суп дадаюць курынае мяса, яйкі, сушаныя крэветкі, сушаную агародніну, парфіру і іншыя спецыі.