Тайцзыцюань сям'і Чэнь
  2011-01-11 15:49:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі размова заходзіць пра ўзнікненне тайцзыцюаня, людзі адразу ўзгадваюць Чжан Саньфэна. Яго легендарная гісторыя стала вядома дзякуючы рыцарскім раманам Цзінь Юна і фільму з удзелам Джэта Лі.

Паводле паданняў, Чжан Саньфэн дасканала валодаў шаалінскім кунфу і шмат падарожнічаў. І паўсюль сустракаўся са знакамітымі майстрамі ушу. Аднойчы на гары Уданшань ён стаў сведкам паядынку змяі і жураўля. На аснове давоскага філасофскага вучэння «інь» і «ян» Чжан Саньфэн стварыў вядомы зараз ва ўсім свеце тайцзыцюань.

Паводле гістарычных звестак, Чжан Саньфэн быў вядомым давосам, жыў у канцы праўлення дынастыі Юань і пачатку праўлення Мін. Імя Саньфэн уключае дзве трыграмы з васьмі і азначае палярнасць «інь» і «ян» – «цянь» (Неба) і «цунь» (Зямля).

Усё сваё жыццё Чжан Саньфэн вандраваў. Прайшоўшы праз усялякія выпрабаванні, ён заслужыў павагу сярод майстроў ушу і стаў вядомы як родапачынальнік нэйцзяцюаня (літаральна гэта азначае «кулак унутранай сям'і»). Шматлікія паслядоўнікі школы тайцзыцюань лічаць, што менавіта Чжан Саньфэн стварыў гэту практыку.

З'яўляючыся адной з ідэалогій, тайцзы («вялікая мяжа») існуе ў Кітаі некалькі тысяч гадоў, таму можна казаць, што тайцзыцюань – гэта адлюстраванне цялеснага ў кітайскай культуры перамен. У кнізе «Ічжуань – Сіцы» («Традыцыя Перамен – Каментарый») гаворыцца, што «перамены маюць «тайцзы». Гэта нараджае два вобразы («інь» і «ян»), якія, у сваю чаргу, даюць пачатак чатыром знакам. А знакі гэтыя нараджаюць восем трыграм».

Месца зліцця рэк Хуанхэ і Лахэ на тэрыторыі сучаснага павета Вэньсянь ў правінцыі Хэнань... Згодна з паданнямі, некалі Фу Сі, назіраючы менавіта тут прыродныя з'явы, спасціг тайну тайцзы і напісаў твор «Пераднябесный план тайцзы» аб узнікненні і развіцці цывілізацыі гэтага рэгіёна.

Вёска Чэньцзягоу, размешчаная на беразе Хуанхэ, лічыцца радзімай тайцзыцюаня сям'і Чэнь. У гэтай невялікай горнай даліне амаль усе жыхары носяць прозвішча Чэнь. Тут іх продкі жывуць ужо 6 стагоддзяў. Чэнь Ванцін, нашчадак у 9-м пакаленні па прамой лініі роду Чэнь, вучыўся ў школе літаратуры і ваеннай справы. На аснове тэорыі культуры тайцзы аб пераходзе «інь» у «ян» і наадварот, а таксама тэорыі традыцыйнай кітайскай медыцыны аб крывяноснай сістэме чалавека, давоскага вучэння аб дыхальных практыкаваннях быў створаны тайцзыцюань сям'і Чэнь.

Згодна са старажытнымі і сучаснымі, кітайскімі і замежнымі асаблівасцямі тэхнікі баявога мастацтва, моцны прыгнятае слабага з выкарыстаннем сілы. Толькі тайцзыцюань, прытрымліваючыся філасофскай ідэі Лаацзы пра тое, што «слабы перамагае моцнага», прапануе канкрэтны спосаб атрымаць перамогу дзякуючы «пераважнаму выкарыстанню магчымасцяў і сілы праціўніка», гэта значыць, наносіць удар, выкарыстоўваючы сілу праціўніка.

Тайцзыцюань запазычыў многае з канфуцыянскага вучэння аб «разумнай сярэдзіне», а таксама давоскага вучэння аб падзенні і росце «інь» і «ян». Асаблівасць тэхнікі тайцзыцюаня ў тым, што «мяккасць пераадольвае жорсткасць». Гэта не антаганізм сілы і хуткасці, як, напрыклад, у боксе. Гэта іншая, усходняя тэхніка, якая пазней захапіла многіх замежных баксёраў.

У практыкаваннях большасці баявых мастацтваў высокае майстэрства дасягаецца з магчымым прычыненнем шкоды здароўю. А ў тайцзыцюане выкарыстоўваецца вучэнне даасізму аб гімнастычных і дыхальных практыкаваннях і тэорыя традыцыйнай кітайскай медыцыны аб крывяносных сасудах, што добра спалучае асаблівасці тэхнікі баявога мастацтва з умацаваннем і захаваннем здароўя і адпавядае заканамернасцям, уласцівым арганізму чалавека.

Вёска Чэньцзягоу знаходзіцца ў старажытным рэчышчы Хуанхэ, менавіта там, дзе ў старажытнасці існаваў перавал Хулаагуань – ключавы стратэгічны пункт, які абараняў старажытныя сталіцы краіны Кайфэн і Лаян. З таго моманту, як чжоўскі правіцель У Ван напаў на шанскага Чжоу Вана, многія лёсавызначальныя бітвы ў гады кіравання розных дынастый адбываліся на берагах Хуанхэ, недалёка ад Чэньцзягоу.

Менавіта тут продкі роду Чэнь змаглі выпрацаваць правілы баявога мастацтва. Гэта школа створана дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў роду Чэнь. Пасля таго, як Чэнь Ванцін стварыў прынцыпы кулачнага бою тайцзыцюаня, сфарміраваўся цэлы комплекс асаблівасцяў тэхнікі баявога мастацтва. Гэта тэхніка заснавана на строгай тэорыі і мае вялікую эфектыўнасць у рэальных умовах вядзення вайны.

Мастацтва тайцзыцюаня сям'і Чэнь перадаецца з пакалення ў пакаленне, яно стала культурнай спадчынай Кітая і шырока вядома за межамі краіны. Сёння многія любяць тайцзыцюань як спорт, што дапамагае падтрымаць і ўмацаваць здароўе. Тайцзыцюань, з'яўляючыся квінтэсенцыяй старажытнай усходняй філасофіі, адлюстроўвае законы прыроды, космасу. Гэта – навуковая методыка руху. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040