Вегетарыянскі рэстаран Пуціюань (частка 1)
  2011-02-15 10:15:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне шмат вегетарыянскіх рэстаранаў. Адзін з самых вядомых – Пуціюань, які знаходзіцца ў старадаўнім храме Саньшэн'ань на поўдні Пекіна. Раней Саньшэн'ань быў жаночым манастыром. Зараз гэта – турыстычны і гісторыка-культурны аб'ект, тут можна смачна паесці, адпачыць і палюбавацца на творы будысцкай культуры. Храм дзеліцца на тры часткі: пярэдні, сярэдні і задні двары. У пярэднім знаходзіцца вегетарыянскі рэстаран і чайная. У сярэднім – павільён Буды, дзе працуе выстава будысцкай культуры, а задні двор – памяшканні для адпачынку манахаў-падарожнікаў. Рэстаран і чайная вельмі прыгожа абстаўлены, іх сцены ўпрыгожаны роспісам.

Калісьці Саньшэн'ань належаў імператарскай сям'і. Паводле адной легенды, у перыяд праўлення дынастыі Мін у імператара была вельмі прыгожая малодшая сястра. Аднойчы яна выпадкова сустрэлася з маладым чалавекам з далёкіх краёў, які вельмі ёй спадабаўся. Натуральна, імператар збіраўся выдаць замуж прынцэсу за высакароднага кавалера. І вось падчас развітання закаханы хлопец пасадзіў сафору, спадзеючыся, што ў іншым свеце ён сустрэнецца пад гэтым дрэвам з прынцэсай. Дзяўчына моцна засмуцілася і вырашыла прыняць манаства. На месцы, дзе яна рассталася з каханым, пабудавалі манастыр.

Старая сафора, сведка сустрэчы закаханых, расце тут ужо больш за 400 гадоў. Многія маладыя пары спецыяльна прыязджаюць сюды, каб убачыць дрэва і папрасіць Буду заступіцца за іх каханне. Нездарма гэту сафору назвалі Дрэвам шлюбных вузаў.

Фірмовая страва рэстарана Пуціюань – Самавар шчасця і даўгалецця прынцэсы. Кажуць, гэта была яе любімая страва. Гатуецца яна вельмі проста: на стол ставіцца кацёл з кіпячым булёнам з памідораў, у які апускаецца дробна нашаткаваная агародніна, грыбы, кітайскі фінік, лісце салаты. Страва не толькі смачная, але і карысная.

Іншая адмысловая страва – Рыба з цукрам і соусам. Але як, скажыце, у вегетарыянскім рэстаране ды яшчэ ў будысцкім храме можна падаваць рыбу?.. Справа ў тым, што гэту «рыбу» гатуюць з гарбуза. Повар робіць падобную па форме і смаку на рыбу страву. А «смажаная курыца» з соевага тварагу атрымліваецца нават больш смачная, чым сапраўдная.

Акрамя традыцыйных кітайскіх вегетарыянскіх страў у рэстаране Пуціюань падаюць таксама стравы тыбецкай кухні. Сярод іх страва пад назвай «Шаншанцянь», што перакладаецца як «лепшае жэрабя», карыстаецца вялікай папулярнасцю. Яна нагадвае нам пра ўладу жэрабя над лёсам. Страва рыхтуецца з грыбоў і агародніны і падаецца на цікавай талерцы, распісанай па перыметры пажаданнямі багацця, удачы, кар'еры і іншымі добрымі словамі. У залежнасці ад таго, як стаіць на стале талерка, на кожнага з удзельнікаў трапезы «глядзіць» пэўны іерогліф-жэрабя. Усяго на талерцы 10 іерогліфаў. Цікава, што там прысутнічае таксама і метка, хто павінен заплаціць за абед. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040