Юйцзюй (Хэнанская опера)
  2011-02-25 14:48:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Юйцзюй (Хэнанская опера) мае і іншыя назвы: «Хэнань банцзы» (Хэнанская музычная драма), «Хэнань гаадзяа» (Хэнанская опера, для выканання якой характэрны высокія тоны). У мінулым у горных раёнах заходняй часткі правінцыі Хэнань спектаклі Хэнанскай оперы праходзілі на глінабітнай «сцэне», пабудаванай ля падножжа гор, таму людзі называлі яе «каашаньхоў», што ў перакладзе на беларускую мову літаральна азначае «вокрыкі ля падножжа гары». Назва «юйцзюй» пачала выкарыстоўвацца пасля ўтварэння КНР. Хэнанская опера, адна з самых папулярных жанраў мясцовага тэатральнага мастацтва, распаўсюджана ў правінцыях Хэнань, Хэбэй, Шандунь, Шаньсі, Хубэй, Нінся, Цінхай і ў Сінцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

Хэнанская опера ўзнікла ў канцы праўлення дынастыі Мін. Выступленні праходзілі без акампанементу. Опера з моманту свайго ўзнікнення адразу ж спадабалася гледачам і атрымала хуткае развіццё. Пра паходжанне Хэнанскай оперы існуюць розныя версіі. Адны кажуць, што яна ўзнікла як запазычанне элементаў оперы Цінцян і Пучжоўбанзы, якія распаўсюдзіліся ў Хэнані ў канцы дынастыі Мін, але ў спалучэнні з мясцовымі напевамі. Іншыя кажуць, што Хэнанская опера – прамое запазычанне мелодый паўночнага Кітая ў жанры сюаньсадзяа.

Традыцыйна ў Хэнанскай оперы існавала некалькі напрамкаў, сярод якіх можна вылучыць чатыры асноўныя: Сянфудзя, Юйдундзяа, Юйсідзяа і Шахэдзяа. Музыка Хэнанской оперы спалучае напеўны, лірычны, рытмічны і пафасны стылі выканання. Вядучыя музычныя напрамкі – юйдунскі вакал, які адрозніваецца наяўнасцю мужчынскага тэнару і жаночага речытатыву пры выкананні оперных партый камедыйных персанажаў, і мужчынскі бас і лірычны жаночы вакал для выканання драматычных роляў.

Музычныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца для акампанементу: баньху (кітайскі смычковы інструмент), эрху (разнавіднасць кітайскай скрыпкі), піпа (кітайская лютня), шэнь (кітайская жалейка), сурнай і інш.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040