Стравы старога Пекіна (частка 1)
  2011-03-01 16:43:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Гастранамічныя падарожжы» заўсёды прыемныя і запамінальныя. У такім вандраванні па старым Пекіне, «наведваючы» палацавы парадны банкет і закусачныя ў завулках, мы праходзім па цудоўным свеце, дзе ёсць не толькі залаты бляск і «драконавае» хараство, але і штодзённыя кулінарныя вынаходніцтвы ў рэстаранах з доўгай гісторыяй. Цяпер я пазнаёмлю вас з некалькімі стравамі старога Пекіна.

Вядомыя стравы рэстарана «Фаншань».

«Палацавы парадны банкет, незлічоная колькасць афіцыянтаў, сотні чалавек абслугоўваючага персаналу, смачныя стравы, дзівосныя далікатэсы і стравы, якія падаюць з імператарскай кухні. Вы п'яце чай з малаком, слухаючы старажытную музыку... 4 талеркі імператарскіх ласункаў ўжо стаяць на стале. Потым афіцыянты адзін за другім падаюць стравы з экзатычнымі назвамі... Такая атмасфера банкета...». Гэта апісанне «Маньхань Цюаньсі» – палацавага банкета па традыцыях маньчжураў і ханьцаў. А сёння, калі вы хочаце даведацца пра арыгінальны смак і адчуць культуру «Маньхань Цюаньсі», трэба наведаць рэстаран «Фаншань», які знаходзіцца ў парку «Бэйхай».

Ідучы за афіцыянткай у адзенні прыдворнай служанкі часоў дынастыі Цін, мы быццам бы вярнуліся ў Кітай стогадовай даўніны. Прайшоўшы праз калідор, аздоблены пазалотай, мы ўвайшлі ў маленькую раскошную залу, за вокнамі якой – возера Бэйхай. Памяшканне пераважна залатога колеру ўпрыгожана малюнкамі драконаў і птушак-феніксаў. Сталы засцелены светла-залацістымі абрусамі, на іх сталовыя прыборы, зробленыя ў стылі старадаўняга прыдворнага посуду. Сеўшы за стол, мы п'ём гарбату і каштуем далікатныя стравы, што прывабна выглядаюць, і слухаем аповед гэгэ (так ласкава называюць афіцыянтку) аб гісторыі рэстарана «Фаншань».

У 1924 годзе, гэта значыць пасля таго, як дынастыя Цін была звергнута, усе прыдворныя кухары страцілі працу. Каб выжыць, некаторыя з іх, выбраўшы раён Бэйхай, адкрылі там чайную пад назвай «Фаншань». Потым яна ператварылася ў рэстаран. На працягу амаль 100 гадоў кулінарны вопыт прыдворных павароў перадаецца з пакалення ў пакаленне, таму стравы «Маньхань Цюаньсі» маюць сапраўды «імператарскі смак».

«Цюаньцзюйдэ»: качка па-пекінску

Прыехаўшы ў Пекін, вы абавязкова наведваеце Вялікую кітайскую сцяну, Гугун і пакаштуеце качку па-пекінску. Нездарма кажуць: «Не падняўся на Вялікую кітайскую сцяну – ты не храбрэц, не пакаштаваўшы качкі па-пекінску, ты многае страціш». Рэстаран «Цюаньцзюйдэ» – гэты «патрыярх» кітайскай кулінарыі – мае доўгую гісторыю, славіцца і ў краіне, і за мяжой прыгатаванай у спецыяльнай печы качкай. Рэстаран «Цюаньцзюйдэ» ў Пекіне мае тры філіялы, адзін з якіх знаходзіцца на праспекце Ванфуцзін.

Каб стварыць атмасферу «княжацкага двара», рэстаран аформлены ў класічным кітайскім стылі. Ўсё – ад арачных, тыпова пекінскіх, брамаў да дбайнай дэкарацыі інтэр'ера – дэманструе пышнасць і вытанчанасць шляхты.

Традыцыйная тэхналогія прыгатавання качкі кантралюецца і рэгулюецца з дапамогай камп'ютара, які кіруе аўтаматамі. Цяпер працэс гатавання ў электрапечцы і ў традыцыйнай печы ніяк не адрозніваецца адзін ад аднаго. Менавіта ў гэты момант, штурхаючы перад сабой каляску, майстар раздзелкі гатовай качкі падышоў да стала. На талерцы – свежапрыгатаваная качка, цёмнага чырвона-карычневага колеру, якая зіхаціць светлым глянцам тлушчу. Яна адразу ўзбудзіла апетыт сваім незвычайным фруктовым водарам.

 - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040