Лю Бан
  2011-03-18 16:01:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лю Бан - імператар-заснавальнік дынастыі Заходняя Хань (206-220 да н.э.). Ён таксама з'яўляецца адным з двух імператараў нізкага паходжання ў гісторыі Кітая.

Лю Бан быў родам з сялянскай сям'і, на пачатку свайго жыцця, падчас праўлення дынастыі Цінь, ён служыў дробным мясцовым чыноўнікам. Ён быў таксама чалавекам шырокай натуры. З-за таго, што па яго волі былі вызвалены злачынцы, Лю Бан збег у горы. У 209 годзе да нашай эры ў сваёй роднай вёсцы Лю Бан арганізаваў паўстанцаў з ліку мясцовых жыхароў. Гэта быў водгук на сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна і У Гуана. Пазней сам Лю Бан узначаліў войскі паўстанцаў, захапіўшы Сяньян - сталіцу дзяржавы Цінь. Менавіта гэта падзея паклала канец панаванню дынастыі Цінь. У сталіцы дзяржавы Цінь Лю Бан скасаваў кабальнае цінскае заканадаўства і ўвёў 3 законы-правілы, пра якія ён дамовіўся з саветам старэйшын горада: "Той, хто заб'е чалавека, будзе пакараны смерцю; той, хто знявечыў чалавека ці абрабаваў яго, будзе пакараны як бандыт". Дзякуючы гэтым законам народ падтрымліваў Лю Бана.

Заняўшы Саньян, на працягу 4 гадоў войска Лю Бана вяло баявыя дзеянні з іншым атрадам паўстанцаў на чале з Сян Юем, які заняў землі Чу. У 202 годзе да нашай эры шматлікая 300-тысячная армія Лю Бана акружыла войскі Сян Юя, у выніку чаго апошні пакончыў з сабой. Лю Бан атрымаў перамогу, і ў 202 годзе да нашай эры ў Шаньдуне ён абвясціў сябе імператарам, назваўшы сваю дзяржаву Хань.

Лю Бан вельмі добра выбіраў падданых, дзякуючы чаму яму часта ўдавалася пазбегнуць пагрозы ў крытычныя моманты. У пачатку свайго знаходжання ў Ханьчжуне ў войску нярэдка здаралася дэзертырства: аднойчы так збег салдат Хань Сінь. Даведаўшыся пра гэта, Сяа Хэ, паплечнік Лю Бана, не дакладаючы імператару, сам дагнаў Хань Сіня і прывёў яго назад у гарнізон, а затым стаў усяляк рэкамендаваць яго Лю Бану. Хоць у той час Хань Сінь быў нікчэмным салдатам, але для Лю Бана рэкамендацыя Сяа Хэ была вельмі важнай, таму ён адразу ж прызначыў Хань Сіня генералам. Пасля Хань Сінь сапраўды здзейсніў подзвігі для ўстанаўлення ўлады Лю Бана ў Паднябеснай.

Самая небяспечная падзея, якая адбылася ў перыяд панавання Лю Бана ў Паднябеснай, - гэта сустрэча ў Хунмэне. У той час армія Сян Юя была наймацнейшай з паўстанцкіх сіл Лю Бана. Сян Юй спрабаваў знішчыць Лю Бана, каб самому стаць імператарам. Даведаўшыся пра гэта, Лю Бан разам са сваім саветнікам Чжан Лянам адправіўся ў месца Хуньмэнь, дзе быў раскватараваны ваенны гарнізон Сян Юя. Так Лю Бан вырашыў аддацца на літасць Сян Юя. Саветнік Сян Юя, Фань Цзэн, рэкамендаваў яму, скарыстаўшыся выпадкам, забіць Лю Бана. Падчас абеду генерал Сян Чжуан пад падставай паказаць танец з мячом паспрабаваў забіць Лю Бана. У гэты крытычны момант саветнік Чжан Лян загадаў ахоўніку Лю Бана пільнаваць і ў выпадку чаго абараніць свайго гаспадара. Праз некаторы час Лю Бан зрабіў выгляд, што ідзе па патрэбе, а сам таемна вярнуўся ў тое месца, дзе была раскватаравана яго армія. Калі Лю Бан пакінуў банкет, Чжан Лян паднёс Сян Юю падарунак, сказаўшы, што Лю Бан ужо адышоў, пасля гэтага ён сам развітаўся з Сян Юем і сышоў. Гэта і ёсць вядомая падзея ў гісторыі ўстанаўлення Хань пад назвай "абед у Хунмэньяне". Пазней Лю Бан сабраў усе сілы і ў рэшце рэшт атрымаў перамогу над войскам Сян.

Пасля ўступлення на прастол Лю Бан распачаў шэраг мер, накіраваных на аднаўленне і развіццё вытворчасці. З-за шматгадовай вайны значна паменшылася колькасць насельніцтва, таму Лю Бан загадаў амніставаць усіх злачынцаў, вызваліць усіх рабоў, дэмабілізаваць салдат. Ён таксама зменшыў і адмяніў прымусовыя павіннасці, а ў цэлым працягваў праводзіць у жыццё сістэму кіравання, якая склалася яшчэ пры дынастыі Цінь, гэта значыць, размеркаванне зямель-надзелаў згодна з баявымі заслугамі.

Пасля падзення дынастыі Цінь гуны - качавая народнасць, якая панавала ў паўночнай частцы Кітая, пачалі пашыраць сваю тэрыторыю на поўдзень, і ў пачатку дынастыі Хань пастаянна здзяйснялі набегі на памежныя раёны Хань. У 200 годзе да нашай эры Лю Бан на чале войска асабіста здзейсніў паход супраць гунаў і ў раёне Бэйдэн (цяпер месца на паўночным усходзе ад горада Датун правінцыі Шаньсі) знаходзіўся ў сямідзённым шчыльным коле акружэння 300-тысячнай конніцы гунаў. Для выхаду з гэтай небяспечнай сітуацыі Лю Бану давялося прыняць навязаную гунамі палітыку па ўступленні ў саюз, а таксама наладзіць гандлёвыя адносіны паміж Кітаем і гунамі.

У маладосці Лю Бан быў распуснікам і пагарджаў канфуцыянствам. Пасля ўступлення на трон ён лічыў, што заваяваў ўладу ў Паднябеснай, змагаючыся на кані, а канфуцыянскія "Кніга вершаў" і "Кніга гісторыі" яму наогул не патрэбны. Тады яго саноўнік Лу Цзя сказаў яму: "Змагаючыся на кані, вы ўсталяваліся ў Паднябеснай, але хіба зможаце, змагаючыся на кані, кіраваць ёю?" Тады Лю Бан загадаў Лу Цзя скласці кнігу, у якой былі б выкладзены прычыны, чаму дынастыя Цінь згубіла Паднябесную, каб выкарыстаць гэту работу ў якасці дапамогі па кіраванні дзяржавай. На 12 год кіравання Лю Бан у чарговай сутычцы быў паранены стралой, пасля чаго ён захварэў і памёр.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040