Аамэньская кухня
  2011-04-07 16:00:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аамэнь (Макаа) - Спецыяльны Адміністрацыйны Раён, частка тэрыторыі Кітая на Паўднёва-Усходнім узбярэжжы (60 км ад Ганконга), якая ўключае паўвостраў Аамэнь і два астравы Тайпэй і Калаане. Горад Макаа пабудаваны на паўвостраве. Аамэнь - былая калонія Партугаліі, якая перайшла пад юрысдыкцыю Кітая 20 снежня 1999. Гэта - адно з самых старажытных паселішчаў еўрапейцаў у Азіі.

Аамэнь быў азіяцкай рэзідэнцыяй рымскай каталіцкай царквы, таму тут было пабудавана шмат цэркваў. Гэта яшчэ і турысцкая Мека. З-за мноства казіно і ігральных дамоў Аамэнь называюць Монтэ Карла Усходу. Ігральны бізнес прыцягвае сюды багата турыстаў.

Знаходзячыся ў Аамэне, натуральна, трэба паспытаць стравы знакамітай аамэньскай кухні. Без яе ўяўленне аб мясцовай культуры будзе няпоўным. Напэўна, усе чулі такі выраз «рай для гурманаў», а Аамэнь, несумненна, можна аднесці да такога раю, бо гэта месца зліцця ўсходняй і заходняй культур і, натуральна, тут можна паспытаць самыя розныя стравы як кітайскай кухні, так і партугальскай, індыйскай, японскай. Толькі трэба, каб у вас быў добры апетыт.

На працягу чатырохсот з лішнім гадоў праходзіла узаемапранікненне кітайскай і заходняй культур, што ў нейкай ступені адбілася і на харчаванні. З-за таго таго, што 97 працэнтаў жыхароў Аамэня складаюць кітайцы, тут асабліва багатая кітайская кухня. Акрамя гуандунскай кухні, тут таксама распаўсюджаны Сычуаньская, Шанхайскай, пекінская і іншыя кітайскія кухні.

Традыцыйная ежа мясцовых жыхароў Аамэня вельмі падобная да той, што прынята ў жыхароў раёна вусця ракі Чжуцзян кантынентальнай часткі Кітая, таму што большасць аамэньцаў родам з правінцыі Гуандун. Аднак розніца усё ж адчувальная, тутэйшая ежа не ва ўсім падобна на гуандунскую. Яркай праявай унікальнага зліцця кітайскай і еўрапейскай культур з'яўляецца спалучэнне традыцый кухні кітайскай і еўрапейскай, якое прадугледжвае багаты асартымент страў і розны стыль прыгатавання. Таму ў Аамэне маецца асабліва шмат розных прадуктовых і кандытарскіх крам. Нямала і рэстаранаў вышэйшага разраду, якія адрозніваюцца вытанчанай кухняй і выдатным сэрвісам, што азначае, натуральна, высокія цэны.

У цяперашні час у Аамэні - на гэтай невялікай па плошчы тэрыторыі - ўжо зарэгістравана звыш 1000 рэстаранаў і закусачных, з іх большасць складаюць ўстановы кітайскай кухні. Варта асоба згадаць той факт, што Аамэнь размешчаны на беразе мора і тут можна пакаштаваць любыя марскія дэлікатэсы.

Тут можна таксама паспрабаваць любыя вядомыя ў свеце стравы. Тыя, хто любіць еўрапейскую кухню, атрымаюць асалоду ад сапраўднай французскай і італьянскай кухні. Ну, а калі, скажам, вам падабаецца японская кухня ці вы прызвычаіліся да таго, як ядуць ў Паўднёва-Усходняй Азіі, то і за гэтым справа не стане. Увогуле тут вы можаце знайсці ўсё, што адпавядае вашаму густу. Вядома, з прычыны таго, што партугальцы жывуць у Аамэні ўжо 400 гадоў, культура ежы на гэтай тэрыторыі ў значнай ступені сфарміравалася пад уплывам гэтай еўрапейскай.

Дарэчы, Партугалія - краіна, якая вырабляе, як вядома, добрыя віна. Вядомасцю карыстаюцца яе чырвонае вінаграднае віно, а таксама каньяк, шампанскае, але асабліва славіцца чырвонае віно. У Аамэні турысты могуць пакаштаваць выдатныя партугальскія віна. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040