Пірожныя з соевай мукі і пірожныя «айвова»
  2011-05-25 16:38:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пірожныя з соевай мукі яшчэ называюць «людагуэр», што ў перакладзе азначае «гарэзлівае асляня». Іх вельмі любяць пекінцы. Галоўныя інгрэдыенты – прасяная мука і соевыя бабы. Такую арыгінальную назву пірожнае атрымала з-за спосабу прыгатавання: цеста качаюць у жоўтай соевай муцэ, быццам гарэзлівае асляня валяецца ў траве.

У Пекіне круглы год можна купіць гэтыя пірожныя, але многія кулінары ўжо абкатваюць цеста не ў жоўтай соевай муцэ, а ў рысавай, таму і выглядаюць яны крыху інакш.

Іншы від традыцыйных пекінскіх прысмакаў – пірожныя «айвова». Раней яны прадаваліся толькі пачынаючы са Свята вясны і да пачатку восені, а сёння іх можна купіць у любы час. Гэтыя пірожныя гатуюцца з клейкага рысу, замочанага ў вадзе і прыгатаванага на пары. Начынне – грэцкі арэх, кунжут, семкі сланечніка, цукаты са слівы і глогу, цукар. Так атрымліваецца пірожнае, якое яшчэ ў часы дынастыі Мін называлася «вова». У вядомым кітайскім рамане «Кветкі слівы ў залатой вазе» сярод апісання найбольш папулярных дэсертаў таго часу ёсць і згадка пра пірожныя «айвова». - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040