Традыцыйнае кітайскае свята Дуаньу
  2011-06-06 16:42:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Свята Дуаньу адно са старажытных традыцыйных святаў у Кітаі, якому больш за 2000 гадоў. У кітайскай мове «Дуань» азначае «пачатак». 5-е чысло 5-га месяца згодна з месячным календаром (чэрвень па грыгарыянскім календары) - гэта дзень «Дуаньу», то бок пачатковы 5-ы дзень 5-га месяца.

Існуе некалькі народных паданняў аб паходжанні свята Дуаньу. Адны лічаць, што яно звязана са старажытнай традыцыяй, іншыя лічаць, што свята звязана з мясцовым звычаем пакланення Дракону жыхароў даліны ракі Янцзы. Найбольш распаўсюджанае меркаванне, аднак, накіроўвае нас да асобы выдатнага старажытнакітайскага паэта Цюй Юаня. Ён быў буйным саноўнікам княства Чу і жыў у перыяд Ваюючых царстваў. Яго вобраз стаў пасля сімвалам патрыятызму ў канфуцыянскай ідэалогіі. Цюй Юань, бачачы, як яго радзіма падвяргаецца націску магутнага княства Цінь, даваў ўладарам княства Чу каштоўныя парады аб умацаванні арміі. Але рэкамендацыі Цюй Юаня былі адхілены іншымі саноўнікамі, а самога яго абгаварылі. Ён быў звольнены з пасады кіраўніком княства Чу, а затым выгнаны. У ссылцы Цюй Юань пісаў творы, у якіх выказваў смутак і душэўны боль за лёс сваёй радзімы: "Лісаа", ці «Элегія адхіленага», "Цяньвэнь", "Цзюгэ" ці Дзевяць элегій і інш.

У 278 г. да н.э. войскі княства Цінь захапілі сталіцу княства Чу. Цюй Юань напісаў апошні твор "Плач аб сталіцы" і, не ў сілах перажыць ганьбы заваявання сваёй краіны, 5-га чысла 5-га месяца кінуўся ў раку Мілацзян. Даведаўшыся аб смерці паэта, народ княства Чу прыйшоў да ракі. Рыбакі выплылі на лодках, каб знайсці цела паэта. Людзі кідалі ў раку рыс, яйкі і іншыя прадукты, каб адцягнуць рыб і ракаў ад цела Цюй Юаня. Адзін лекар нават выліў ў раку моцнае рысавае віно, каб ап'яніць рачнога дракона. Так паступова склаўся звычай кожны год 5-га чысла 5-га месяца ладзіць гонкі на ладдзях-драконах, есці рысавыя галубцы «цунцзы» і піць рысавае віно.

У свята Дуаньу прынята есці рысавыя галубцы "цунцзы" - іх гатуюць на пару, з начыннем з клейкага рысу. Заварочваюць рыс у трысняговае, бамбукавае або пальмавае лісце і затым перавязваюць рознакаляровымі шаўковымі ніткамі. Напярэдадні свята Дуаньу ва ўсіх сем'ях гатавалі свае «цунцзы». Іх падавалі як святочны пачастунак ўсім, хто прыходзіў у госці 5-га чысла 5-га месяца.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040