Пачата рэстаўрацыя старажытных тыбецкіх фрэсак
  2012-05-28 16:21:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Археолагі Тыбецкага аўтаномнага раёна КНР паведамілі аб пачатку работ па рэстаўрацыі старажытных фрэсак, якія паказваюць жыццё ў старажытным Тыбеце.

Падчас праекта рэстаўрацыі, кошт якога складае 10 млн. юаняў, эксперты адновяць 876 кв. метраў фрэсак у залах 5 палацаў і адным гроце на тэрыторыі старажытнага царства Гугэ.

Разваліны пабудоў, якія знаходзяцца ў павеце Занд акругі Нгары, калісьці былі горадам старажытнага царства Гугэ, што правіла на захадзе Тыбета з 10-га стагоддзя, але затым загадкавым чынам знікла ў 17-ым.

Фрэскі адлюстроўваюць палітыку, эканоміку, жыццё грамадства, яго тэхнічныя дасягненні. Роспіс створаны ва ўнікальным стылі і спалучае тыбецкія, індыйскія і непальскія элементы, паведаміў галоўны рэстаўрацыйны эксперт Фу Пэн.

Ён адзначыў, што большая частка фрэсак тэрмінова мае патрэбу ў рэстаўрацыі з-за пашкоджанняў, выкліканых прыроднымі ўздзеяннямі, умяшальніцтвам чалавека і забруджваннем, у выніку чаго частка фрэсак у некаторых месцах моцна пашкоджана.

Эксперты паведамілі, што ў працэсе рэстаўрацыі, якая завершыцца да ліпеня 2013 года, будуць выкарыстоўвацца матэрыялы, бясшкодныя для фрэсак. Каманда рэстаўратараў выкарыстоўвае ўласны вопыт, атрыманы ў палацах Патала, Норпу-лінка і манастыры Сак'я.

Рэстаўрацыя фрэсак – частка намаганняў урада, накіраваных на захаванне руін царства Гугэ. Работы па аднаўленні руін пачаліся ў 2011 годзе. На гэта было выдаткавана больш за 57 млн. юаняў.

Разваліны царства Гугэ адносяцца да гістарычных помнікаў першай катэгорыі, якія знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Сярод руін знаходзіцца вялікая колькасць каляровых малюнкаў, гліняных і каменных скульптур. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040