Міжнародны конкурс оперных вакалістаў Operalia стартаваў у Пекіне
  2012-06-06 15:32:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 4-га па 10-га чэрвеня ў Пекіне праходзіць Міжнародны конкурс оперных вакалістаў, заснаваны маэстрам Пласіда Дамінгам. У сваёй прамове легендарны тэнар і дырыжор падзякаваў Нацыянальнаму цэнтру выканальніцкіх мастацтваў і яго прэзідэнту Чэн Піну за падтрымку і магчымасць адзначыць 20-годдзе Operalia менавіта ў сталіцы Паднябеснай у такім цудоўным тэатры.

Конкурс заснаваны Пласіда Дамінгам у 1993 годзе з мэтай адкрыцця новых зорак опернай сцэны і аказання падтрымкі маладым талентам у далейшым развіцці творчай кар'еры. Штогод ён праводзіцца ў розных культурных сталіцах свету - ад Гамбурга і Мадрыда да Вашынгтона і Токіа. Сярод пераможцаў Operalia мінулых гадоў такія зоркі опернай сцэны, як Джойс Ды Даната, Хасэ Кура, Роланд Вілазон, Інва Мула, Эрвін Шрот, Алена Манісціна, Дзмітрый Корчак, Васіль Ладзюк, Аляксей Кудра і іншыя вядомыя спевакі.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040