Кітайскі рэжысёр Лі Ань стаў уладальнікам прэміі «Оскар»
  2013-02-25 16:44:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове дня па пекінскім часе, у тэатры Долбі адбылося абнародаванне вынікаў 85-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар. На ёй сабраліся знакамітыя зоркі Галівуда: Ніколь Кідман, Сандра Булак, Холі Бэры, Шарліз Тэрон і інш. у якасці ганаровых гасцей, а таксама зорныя ветэраны Джэк Нікалсан, Дастын Хофман, Майкл Дуглас, Мэрыл Стрып і г.д. На ўчорашняй генеральнай рэпетыцыі прысутнічалі Адэль, Сандра Булак і іншыя госці. Вядучы Сэт Макфарлейн выклікаў буру смеху.

За званне лепшага рэжысёра змагаліся Лі Ань і Стывен Спілберг. У час інтэрв'ю Лі Ань сказаў: «Вельмі хачу атрымаць прэмію за лепшую рэжысуру». Паводле паведамлення «The New York Times», Лі Ань, які зняў надзвычайны фільм у фармаце 3D, гісторыю, якая складана паддаецца экранізацыі, можа заваяваць званне лепшага рэжысёра. І ўжо на цырымоніі стала вядома, што прагнозы апраўдаліся. Кітайскі рэжысёр Лі Ань атрымаў тытул лепшага рэжысёра за фільм «Жыццё Пі». Стужка таксама атрымала яшчэ тры ўзнагароды V за лепшы сцэнарый, за лепшую аператарскую работу і за лепшыя візуальныя эфекты.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040