Прыдворныя танцы
  2013-03-01 14:04:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

У Кітаі пражываюць прадстаўнікі 56 этнічных груп. Кожны з гэтых народаў мае сваю ўнікальную культуру, у якой важнае месца займае танцавальнае мастацтва. На жаль, цэлыя старонкі гэтай спадчыны былі страчаны па розных прычынах: напрыклад, з-за войнаў ці іншых бедстваў. З моманту заснавання КНР цэнтральны ўрад пачаў надаваць вялікую ўвагу захаванню культуры, звычаяў і традыцый розных этнічных груп. Дзякуючы гэтаму і танцы атрымалі вялікую падтрымку. Дзеля аднаўлення страчаных традыцый праводзіліся спецыяльныя даследаванні. Вынікам гэтага стала тое, што вялікае багацце арыгінальнага мастацтва кітайскага танца ва ўсіх яго аспектах V харэаграфіі, рэпертуары, касцюме V пачало павольна аднаўляцца, і сёння ў Кітаі танец прызнаецца важнай часткай культурнай спадчыны, годнай намаганняў па яе захаванні.

Танцы, безумоўна, былі не проста спосабам самавыяўлення V часам яны ўяўлялі сабой вельмі складанае і відовішчнае дзейства, у якім спалучаліся танец, параднае шэсце і нават элементы баявых мастацтваў. Такія прадстаўленні ладзіліся з нагоды афіцыйных цырымоній, пачынаючы ад застолля ў гонар высокага госця і заканчваючы каранацыяй новага імператара. Адзін або некалькі танцаў такога рэпертуару, вядомага пад назвай "Прыдворныя танцы", як правіла, маюць сюжэтную аснову. Сюжэт можа быць прысвечаны знакамітай бітве, перамогу ў якой атрымаў кіруючы імператар. Прыкладам таму можа служыць танец, пастаўлены пры двары Лі Шыміня (626-649 гг.). Гэта прадстаўленне, створанае ў эпоху праўлення дынастыі Тан (618 - 907 гг.), нагадвала грамадзянам краіны аб неабходнасці захоўваць гатоўнасць да адбіцця агрэсіі любога ворага. Сам Лі Шымінь удзельнічаў у шматлікіх вайсковых кампаніях разам са сваім бацькам, імператарам Гаацзу, заснавальнікам і першым імператарам дынастыі Тан.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040