Стужка "Вялікі майстар" – еўрапейская прэм'ера на кінафестывалі ў Берліне
  2013-03-13 17:42:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ідэя прыйшла да рэжысёра, калі яму пашчасціла ўбачыць дакументальны фільм пра вялікага майстра ў 1999 годзе. Гэта было сямейнае відэа, знятае за тры дні да смерці Іп Мэна.

- У фільме ён паказваў усе 108 камбінацый школы Він Чунь, пра якія ідзе гаворка ў маёй карціне, працэс гэты доўгі, да таго ж майстар тады быў хворы. І на гэтай стужцы можна ўбачыць слабога мужчыну, якому 70 з лішнім гадоў, у піжаме, у гасцінай, які паказвае сваё майстэрства. А вакол - гледачы: ўнукі, каты. Дэманстрацыя займае доўгі час, і ў канцы ён раптам спыняецца. Мы не маглі бачыць, што напісана ў яго на твары, але са спіны было зразумела, што цяпер --вельмі важны момант канцэнтрацыі, таму што ці ён занадта слабы, ці занадта стаміўся, ці проста на ўсё забыўся. І менавіта гэты момант крануў мяне больш за ўсё. Пазней ён працягнуў сваю дэманстрацыю і завяршыў яе. Мы ведаем, што 108 камбінацый - вельмі важная частка школы Він Чунь. І вельмі многія людзі, у тым ліку Брус Лі, плацілі яму вельмі вялікія грошы, каб убачыць гэтыя камбінацыі ў выкананні вялікага майстра. Але ён адмаўляў, таму што ў гэтым сэнсе досыць суцэльная і чыстая асоба, ён казаў: "калі гэта ўменне павінна застацца, я не хачу паказваць толькі асобным людзям, гэта павінны ўбачыць усе мае студэнты». І для мяне тут адчуваецца дух таго, каго мы называем вялікім майстрам. Хтосьці можа быць добрым байцом, але гэта не азначае, што ён - майстар. Для вялікага майстра істотным з'яўляецца толькі адно - ён валодае шчодрасцю і адказнасцю захоўваць і перадаваць гэта ўменне, атрыманае ад ранейшага пакалення і пранесенае праз гады, новаму пакаленню. Гэта не проста мой першы фільм пра кунфу, гэта значна больш. «Вялікі майстар» распавядае больш, чым проста аб фізічным ўменні, ён кажа пра гэтых людзей - прадстаўнікоў баявых мастацтваў, раскрывае гэты свет, дае ўсвядоміць, што такое кодэкс гонару ў іх разуменні, значэнне, філасофія. Я думаю, што гэта вельмі займальна, мне здаецца, што мой фільм адкрывае новую старонку ў гэтым жанры. Я спадзяюся, што наша карціна прынясе гледачам іншы погляд на баявое мастацтва, кунфу і кітайцаў.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040