Стужка "Вялікі майстар" – еўрапейская прэм'ера на кінафестывалі ў Берліне
  2013-03-13 17:42:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гэта вялікае выпрабаванне, што я не практыкую баявыя мастацтвы. Прызнаюся, я з'яўляюся іх шчырым прыхільнікам. Мне цікава не толькі фізічнае майстэрства, але бачыць гэта ў фільмах, чытаць пра іх у апавяданнях. Падчас здымак і нашага падарожжа, я па-сапраўднаму захапляўся гэтым светам. Падчас частых размоў пра байцоў, якія валодаюць баявымі мастацтвамі, я думаў, што яны агрэсіўныя і вырашаюць пытанні толькі з дапамогай сілы. Але на працягу трох гадоў я запісваў інтэрв'ю са шматлікімі майстрамі і вялікімі майстрамі і быў здзіўлены іх сціпласцю. Сёння для многіх баявыя мастацтва атаясамліваюцца са спортам, некаторыя ўспрымаюць іх, як ёгу, нешта карыснае для здароўя. Але ў класічным разуменні, баявое мастацтва - гэта зброя, яно для абароны, і яно можа забіць. Таму майстры трымаюцца ў ценю, паводзяць сябе сціпла, усведамляючы, чым валодаюць. І яны вельмі дысцыплінаваныя людзі. Вось такое рознае ўражанне. І гэта тое, што я хацеў перадаць публіцы. У фільме ёсць сцэна, дзе маленькі хлопчык з захапленнем і цікаўнасцю глядзіць праз акно на тых, хто займаецца кунфу. Гэта мог быць я, таму што, калі быў маленькім, таксама перажываў такі досвед. І як рэжысёр - гэта таксама я, у самым пачатку працэсу. Але ў канцы гэта таксама я, таму што наша падарожжа было такім цікавым! Там вельмі шмат слаёў, я хацеў бы яшчэ больш часу правесці ў свеце кунфу, у тым пакоі.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040